Жыцік ап’яняючы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жыцік ап’яняючы[1][2] (Lolium temulentum) — від раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae), родам з Міжземнамор’я, але цяпер гэта шырока распаўсюджаны натуралізаваны від.
Remove ads
Назва
Апісанне
Аднагадовая травяністая расліна 40-80 (120) см даўжынёй, расце ў адзіночку ці ў пучку; сцёблы прамыя або ўзыходзячыя, голыя, гладкія або шурпатыя да коласу, 3-5 вузлоў. Ліставыя похвы прыкметна паласатыя, даволі шчыльныя, дарсальна закругленыя, гладкія або шурпатыя, голыя. Лігула ≈2 мм даўжынёй. Ліставыя пласціны 6-30(40) x 0.3-1.3 см, лінейныя, шурпатыя або гладкія, за выключэннем краёў[2][5][6].
Ніжняя кветкавая луска з асцюком 7-12 мм даўжынёй. Каласковая луска роўная каласку або даўжэй, 12-30 см даўжынёй. Каласы 10-30 см даўжынёй, з шурпатай воссю. Каласкі (3) 6-8-кветкавыя. Пылавікі ≈2.5 мм даўжынёй, лінейныя. Зярняўкі ≈7 мм даўжынёй, шырыня ў 2-3 разы менш, эліптычнай-даўгаватыя, шчыльна заключаны ў кветкавыя лускі. 2n = 14[2][5][6].
Remove ads
Распаўсюджанне
Родам з Міжземнамор’я, але цяпер гэта шырока распаўсюджаны натуралізаваны від[5][7][8].
Ва Украіне расце ў пасевах, радзей на палетках, ля дарог, на пустазельных месцах — на Палессі, заходніх лясных раёнах і поўначы правабярэжнага лесастэпу. Пустазелле[2].
Галерэя
- Суквецці
- Батанічная ілюстрацыя
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
- Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наук. думка, 1987. — С. 455. (руск.) (укр.)
- Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- plantsoftheworldonline.org . (англ.)
- efloras.org . (англ.)
- npgsweb.ars-grin.gov . (англ.)
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads