Галапагас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Галапагас[1], таксама Чарапашыя астравы, архіпелаг Калон (ісп.: Islas Galápagos, ад ісп.: galápago — від вадзяных чарапах) — архіпелаг у Ціхім акіяне, за 972 км на захад ад Эквадора, які складаецца з 13 асноўных вулканічных астравоў, 6 невялікіх астравоў і 107 скал і намыўных тэрыторый. Лічыцца, што першы востраў сфарміраваны 5-10 млн гадоў таму ў выніку тэктанічнай актыўнасці. Самыя маладыя астравы — Ізабэла і Фернандына — да цяперашняга часу на стадыі фарміравання, апошняе вулканічнае вывяржэнне было ў 2005 годзе.
Галапагоскія астравы належаць Эквадору. Насельніцтва архіпелага складае каля 30 тыс. чалавек. Плошча — 7880 км².
Астравы вядомыя найперш вялікай колькасцю мясцовых відаў фаўны і праведзеным тут даследаваннем Чарлза Дарвіна, якое паслужыла яму штуршком да стварэння эвалюцыйнай тэорыі паходжання відаў.
Remove ads
Паходжанне назвы
Астравы атрымалі сваю назву ад гіганцкіх марскіх чарапах, па-іспанску называных у множным ліку як «galápagos» — «вадзяныя чарапахі».
Гісторыя
Галапагас афіцыйна адкрыты ў сакавіку 1535 года святаром іспанскага паходжання Томасам дэ Берланга.
12 лютага 1832 года Эквадор анексаваў архіпелаг.
У 1835 годзе экспедыцыя, у складзе якой быў і малады натураліст Чарлз Дарвін, даследавала астравы.
У 1936 годзе яны былі абвешчаныя Нацыянальным паркам (да гэтага астравы былі месцам спасылкі катаржнікаў), у 1978 годзе — Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА, а ў 1985 годзе — запаведнікам сусветнай біясферы. У 1953 годзе на астравах пабываў Тур Хеердал у пошуках спадчыны інкаў.
Remove ads
Геаграфія
Астравы размешчаны паблізу экватара. Ад 1 ° 40 'паўночнай шыраты да 1 ° 36' паўднёвай шыраты, і ад 89 ° 16 'да 92 ° 01' заходняй даўгаты.
На астравах практычна адсутнічаюць крыніцы прэснай вады.
Архіпелаг знакаміты сваімі флорай і фаунай. Вялікая колькасць насельнікаў архіпелага — эндэмікі. Гэта прываблівае мноства турыстаў. Шырока папулярны дайвінг.
Вулкан Вольф — найвышэйшы пункт Галапагоскіх астравоў (1707 м над узроўнем мора).
Гл. таксама
Зноскі
- Напісанне Галапагас, а таксама сінонімы назвы ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.4. Мн., 1997, С.451
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads