Галаўня (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Галаўня́возера ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці, за 22 км на паўднёвы ўсход ад горада Чашнікі, паміж вёскамі Будзілава і Мар'іна, у басейне ракі Лукомка.

Хуткія факты Галаўня, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні 0,29 км². Даўжыня 1,16 км, найбольшая шырыня 0,31 км. Найбольшая глыбіня 9,2 м, сярэдняя — 4,4 м. Даўжыня берагавой лініі 2,79 км. Аб'ём вады ў возеры 1,28 млн м³. Плошча вадазбору 5,53 км².

Схілы катлавіны вышынё 5—8 м, на захадзе да 14 м, у верхняй частцы разараныя. Берагі нізкія. Пойма шырынёй ад 10 да 200 м, забалочаная, месцамі пад хмызняком. Дно ілістае, каля берагоў пясчанае. Расліннасць пашырана да глыбіні 3 м. Упадае ручай з возера Залаціно, на поўдні пратока ў возера Чарэйскае.

Remove ads

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-133-1.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads