Чашнікі
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ча́шнікі[3] (афіц. транс.: Čašniki) — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Чашніцкага раёна, на рацэ Уле. За 95 км на паўднёвы захад ад Віцебска, 3 км ад чыгуначнай станцыі Чашнікі на лініі Орша—Лепель. Аўтамабільнымі дарогамі злучаны з Лепелем, Новалукомлем, Сянном. Насельніцтва 7 912 чал. (2022).
Remove ads
Гісторыя
У XVI ст. у складзе Полацкае ваяводства ВКЛ, належалі князям Лукомскім. Падчас Лівонскай вайны (1558—1583) загадам вялікага князя маскоўскага Івана Васілевіча на правым беразе Улы пабудавана крэпасць (пазней Чашніцкі замак, спалены ў 1708 годзе). З канца XVI ст. належалі Кішкам, Сапегам, Патоцкім, Валадковічам.
У XVII ст. Чашнікі — гандлёвае мястэчка. Інвентары Чашнікаў 1629 і 1633 гадоў паказваюць пачатковы этап развіцця паселішча, якое складалася ў той час з асноўнай часткі і слабод. Цэнтрам мястэчка — гандлёвая плошча, дзе знаходзіліся царква са званіцай (з 3 званамі розных памераў), 16 крам і 4 мяшчанскія двары. Ад плошчы радыяльна разыходзіліся тры вуліцы-дарогі: Іванская (ішла да панскай сядзібы), Лукомская (да Лукомля), Цяпінская (да мястэчка Цяпіна). На рацэ Уле была гандлёвая прыстань, куды прыбывалі купецкія судны з таварамі. Паблізу прыстані было 39 складскіх будынкаў. Такія факты сведчаць, што Чашнікі былі важным гандлёвым паселішчам.
У 1780—1790-х гадах мястэчка Чашнікі атрымала розныя гандлёвыя прывілеі. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай, у 1791—1793 гадах Чашнікі былі цэнтрам Полацкага ваяводства.
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай, з 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, мястэчка Лепельскага павета. У 1797 годзе пад наглядам генерала Вітэ пачалося будаўніцтва Бярэзінскай воднай сістэмы. Пабудавалі прыстань, майстэрні па вырабе гандлёвых суднаў, больш за 40 складоў. Местачкоўцы, працуючы на будаўніцтве шлюзаў, добра авалодалі цяслярнай справай. Жыхары Чашнікаў і навакольных вёсак пачалі спасцігаць справу плытагонаў. У сярэдзіне 19 ст. налічвалася каля 2,5 тысяч жыхароў, сярод іх было нямала лоцманаў, што наймаліся вясной на баркі, праводзячы іх па Дзвіне да Рыгі.
У 2-й палове 19 стагоддзя ў Чашніках пачалося будаўніцтва невялікіх прадпрыемстваў, у канцы 19 стагоддзя пан Валадковіч разгарнуў будоўлю вялікай па тым часе папяровай фабрыкі. У той перыяд пашырылася тэрыторыя горада, забудоўваліся паўднёвая і ўсходняя яго часткі. У мястэчку Чашнікі, згодна са статыстычнымі звесткамі дзяржаўнага архіва Віцебскай губерні на 1906 г., агульная колькасць жыхароў складала 5530 чалавек. З іх хрысціян — 1254, яўрэяў — 4276, дваран — 1, чыноўнікаў — 26 чалавек, духоўнага звання — 8. Купцоў налічвалася 121, мяшчан — 4390, сялян — 985. Каменных будынкаў — 5, драўляных — 1332, 642 будынкі жылыя, нежылых — 695.
У 1919—1924 гадах Чашнікі ўваходзілі ў склад РСФСР. З 15.02.1923 г. мястэчка Чашнікі — цэнтр аднайменнай воласці Бачэйкаўскага павета Віцебскай губерні. З 3.03.1924 — у БССР, з 20.06.1924 г. у Віцебскім павеце і губерні, з 17.07.1924 г. мястэчка стала раённым цэнтрам Віцебскай, потым Лепельскай акругі. У 1925 годзе пабудавана чыгуначная станцыя Чашнікі. З 20.02.1938 г. — у складзе Віцебскай вобласці. Гарадскім пасёлкам Чашнікі сталі з 27 верасня 1938 г. У той час там жыло 3505 жыхароў.
З 5 ліпеня 1941 да 27 чэрвеня 1944 года Чашнікі акупіраваны войскамі нацысцкай Германіі.
У 1962—1965 гадах у Бешанковіцкім раёне. З 7 лютага 1966 года — горад[4].
Remove ads
Насельніцтва
Эканоміка
Папяровая фабрыка «Чырвоная Зорка», філіял ААТ «Светлагорскі ЦКК». Прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасці.
Гасцініца.
Адукацыя
Культура
Славутасці

- Спаса-Праабражэнская царква (1843—1845 г., мураваная).
Страчаная спадчына
- Касцёл Святога апостала Лукі і кляштар дамініканаў (1779—1786 г., мураваны).
Вядомыя асобы
- Уладзімір Міхайлавіч Дзянісаў (нар. 1984) — беларускі хакеіст.
- Янка Журба (1881—1964) — беларускі паэт (нар. у колішняй в. Купінка — цяпер у межах г. Чашнікі).
- Генадзь Іванавіч Мацур (нар. 1960) — беларускі мастак, кніжны дызайнер, каліграф, выкладчык.
- Савелій Міронавіч Рубашоў (1883—1957) — вучоны ў галіне хірургіі, доктар медыцыны, прафесар.
- Аляксандр Леанідавіч Ткачонак (нар. 1950) — беларускі акцёр. Народны артыст Беларусі (1998).
- Уладзімір Хейфец (1893—1970) — руска-амерыканскі кампазітар.
- Рыгор Львовіч Рэлес (1913—2004) — пісьменнік і паэт, які пісаў на ідыш і па-руску.
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads