Галеаца Чыяна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Галеаца Чыяна
Remove ads

Джан Галеаца Чыяна (італ.: Gian Galeazzo Ciano, граф Картэлаца і Букары; 18 сакавіка 1903, Ліворна — 11 студзеня 1944) — італьянскі палітык і дыпламат перыяду фашызму, зяць Мусаліні, граф.

Хуткія факты Галеаца Чыяна, міністр замежных спраў Каралеўства Італія[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Атрымаўшы юрыдычную адукацыю, служыў аташэ ў Рыа-дэ-Жанейра, дзе пазнаёміўся і ў 1930 годзе абвянчаўся з дачкой Мусаліні Эдай. Вярнуўшыся праз некалькі гадоў у Італію, атрымаў пасаду міністра прэсы і прапаганды. Прыняў удзел у эфіопскай кампаніі на пасадзе камандзіра эскадрыллі бамбардзіроўшчыкаў. У 1936 годзе вярнуўся ў Італію, услаўлены ў друку як «герой», і прызначаны на пасаду міністра замежных спраў (да яго гэту пасаду займаў сам Мусаліні, аднак фактычна знешнюю палітыку вызначаў умераны дыпламат Сувіч, чые высілкі па наладжванні адносін з Францыяй і Англіяй былі зведзены на нішто эфіопскай кампаніяй). На гэтай пасадзе Чыяна арганізаваў продаж сакрэтных шыфраў Італіі іншым краінам (па сцвярджэнні прафесара Эміля Дрэйцэра «зяць Мусаліні ніякага стаўлення да продажу італьянскіх дыпламатычных шыфраў не меў»[5].)

Па меры збліжэння Мусаліні з нацысцкай Германіяй Чыяна ўсё больш расчароўваецца ў яго палітыцы. З 1943 года вядзе актыўную дзейнасць па выхадзе Італіі з вайны, у выніку чаго страчвае пасаду міністра замежных спраў і прызначаецца паслом у Ватыкане. 24 ліпеня 1943 года на Вялікім фашысцкім савеце падтрымаў рэзалюцыю аб зняцці Мусаліні ад пасады.

Новы ўрад маршала Бадолья адмовіўся ад паслуг Чыяна, і апошні разам з сям'ёй бег у Германію. Гэта было сур'ёзнай памылкай, паколькі немцы не забыліся пра яго дзейнасць па разрыву саюза з Германіяй. Чыяна быў схоплены і выдадзены ўладам «Італьянскай сацыяльнай рэспублікі». Пад ціскам Гітлера і пры поўнай абыякавасці Мусаліні быў прысуджаны да смяротнага пакарання смерцю і расстраляны байцамі Чорных Брыгад.

Жонка Чыяна, Эда, захавала яго дзённікі 1939—1943 гг, дзе даволі падрабязна апісаны вядучыя палітычныя фігуры фашысцкай Італіі і нацысцкай Германіі. Дзённік упершыню апублікаваны ў Нью-Ёрку (1946, у скарачэнні), а цалкам — толькі ў 2002 годзе.

Remove ads

След у мастацтве

Адлюстраваны ў шэрагу фільмаў, у тым ліку «Мусаліні і я» (1985), дзе яго ролю выканаў Энтані Хопкінс.

Зноскі

1. Galeazzo Ciano Conte di Cortellazzo // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Galeazzo Ciano // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Чиано Галеаццо // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

4. storia.camera.it Праверана 29 красавіка 2019.

5. Ещё раз о судьбе Дмитрия Быстролетова(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2012. Праверана 3 лютага 2013.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads