Ордэн Ізабелы Каталічкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ордэн Ізабелы Каталічкі (ісп.: Orden de Isabel la Católica) — грамадзянскі ордэн Каралеўства Іспанія, які ўручаецца за паслугі, аказаныя дзяржаве. Ордэн можа ўручацца замежнікам.
Remove ads
Гісторыя
Ордэн быў заснаваны 14 сакавіка 1815 года іспанскім каралём Фердынандам VII у гонар каралевы Кастыліі Ізабелы I з першапачатковай назвай «Каралеўскі Амерыканскі ордэн Ізабелы Каталічкі», для ўзнагароджання за праяву вернасці і стараннасці ў абароне іспанскіх уладанняў у Амерыцы. 26 ліпеня 1847 года Каралеўскім дэкрэтам ордэн быў рэарганізаваны ва ўзнагароду за грамадзянскія заслугі і стаў называцца «Ордэн Ізабелы Каталічкі».
Каралеўскім дэкрэтам 1998 года да асноўных ступеняў ордэна былі дададзены знакі адрознення ў выглядзе сярэбранага і бронзавага медалёў.
Remove ads
Статут
Кароль Іспаніі з'яўляецца гросмайстрам ордэна. Канцлерам ордэна з'яўляецца міністр замежных спраў Іспаніі. Грамата пра ўзнагароджанне ордэнам змацоўваецца подпісамі абодвух.
Класы ордэна
Ордэн мае 6 класаў:
- Першы клас
- Другі клас
- Трэці клас
Афіцэрскі крыж (ісп.: Cruz de Oficial)
- Чацвёрты клас
Рыцарскі крыж (ісп.: Cruz de Caballeros)
- Пяты клас
Сярэбраны крыж (ісп.: Cruz de Plata)
- Шосты клас
Remove ads
Апісанне ордэна
Знак ордэна ўяўляе з сябе крыж чырвонай эмалі з пашыранымі рубчастымі канцамі і шырокай залатой аблямоўкай, і залатымі шарыкамі на канцах. Паміж перакладзінамі крыжа залатое ззянне ў выглядзе згрупаваных прамянёў. На цэнтральным медальёне Геркулесавы слупы; побач увянчаныя каронай два паўшар'і. Медальён атачае белая аблямоўка з дэвізам ордэна: «A LA LEALTAD ACRISOLADA» (За выпрабаваную вернасць). Знак пры дапамозе пераходнага звяна ў выглядзе лаўровага вянка зялёнай эмалі падвешваецца да ордэнскай стужкі, або ордэнскага ланцуга.
Зорка ордэна сваім выглядам паўтарае знак, але буйнейшага памеру. Цэнтральны медальён абведзены лаўровым вянком, перавітым сярэбранай стужкай з напісаным залатымі літарамі дэвізам «A LA LEALTAD ACRISOLADA» уверсе і «POR ISABEL LA CATÓLICA» (У гонар Ізабелы Каталічкі) — унізе. У верхняй частцы лаўровага вянка каранаваны авал сіняй эмалі з вензелем «F.7.».
Ланцуг ордэна: цэнтральнае звяно ў выглядзе каралеўскага герба Іспаніі. Астатнія звёны: пучок стрэл з вензелем Фердынанда VII гатычнымі літарамі; цэнтральны медальён знака ордэна ў лаўровым вянку.
Стужка ордэна белая, з жоўтымі шырокімі палоскамі па краях.
Галерэя
- Знак на ордэнскім ланцугу
- Інсігніі ордэна ступені Вялікі крыж на ланцугу
- Інсігніі ордэна ступені Вялікі крыж
Зноскі
- Real Decreto 2395/1998, por el que se aprueba el Reglamento de la Orden de Isabel la Católica (ісп.)(недаступная спасылка). Minesterio de Asuntos Exteriores y de Cooperacion website. Government of Spain (6 лістапада 1998). Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2013. Праверана 5 верасня 2005.1998 Statutes of the Order of Isabella the Catholic.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads