Галоўчынскія

вялікалітоўскі княжацкі род From Wikipedia, the free encyclopedia

Галоўчынскія
Remove ads

Галоўчынскія, Галаўчынскія — княжацкі род герба «Лебедзь», прадстаўнікі якога займалі дзяржаўныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім[2].

Хуткія факты Галоўчынскія, Роданачальнік ...
Thumb
Соф’я Галоўчынская, каля 1602

Родапачынальнікам звычайна лічаць Мікіту, сын якога Мацей у 1495 годзе прыехаў у ВКЛ з Масквы[2] разам з дваром Алены, дачкі вялікага князя маскоўскага Івана III Васільевіча, жонкі вялікага князя літоўскага Аляксандра. Паводле Каспера Нясецкага паходзілі ад северскай галіны Рурыкавічаў[3]. Самі Галоўчынскія часам выводзілі сябе ад князеў Рапалоўскіх[4], аднак сярод іх імя Мікіты не сустракаецца[2] і генеалагічная сувязь з гэтымі князямі не прасочваецца[3]. Зваліся таксама Галоўчынскімі-Мшцішчамі[2].

Прозвішча паходзіць ад мястэчка Галоўчын каля Друцка.

Пры падтрымцы вялікай княгіні літоўскай Алены Іванаўны князі Галоўчынскія адразу ўвайшлі ў лік найбольш заможных феадалаў Вялікага Княства Літоўскага. Спачатку вызнавалі праваслаўе, пазней перайшлі ў каталіцтва.

Род згас у 1658 годзе са смерцю Мікалая Канстанцінавіча Галоўчынскага[2].

Remove ads

Вядомыя прадстаўнікі

Remove ads

Зноскі

  1. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 116.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q125352562'></a>
  2. Галоўчынскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. 20 000 экз. ISBN 5-85700-142-0.
  3. Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca XIV w. — Warszawa, 1895.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads