Друцк

аграгарадок у Талачынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Друцкmap
Remove ads

Друцк[1] (трансліт.: Druck, руск.: Друцк) — аграгарадок у Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Талачынскага сельсавета. За 10 км на паўднёвы ўсход ад Талачына, 134 км ад Віцебска, 7 км ад чыгуначнай станцыі Талачын, за 1 км ад аўтамабільнай дарогі Талачын — Круглае. Размешчаны на левым беразе Друці, на месцы пасада старажытнага горада.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Друцкае гарадзішча

Упершыню згадваецца ў Павучанні Уладзіміра Манамаха пад 1078 года, калі прынамсі ваколіцы Друцка былі паваяваны гэтым князем. Упершыню ў летапісе згадваецца пад 1092 годам. Дзядзінец і вакольны горад Друцка (Дрютьск, Дрьтеск, Дрьютек, Друтеск, Друческ) размяшчаліся на высокім правым беразе Друці, пасад размяшчаўся на левым беразе[2]. У данатарскім надпісе на Друцкім Евангеллі, быццам пад 1001 годам згадваецца праваслаўная царква ў Друцку, але гэтая дата вынік падчысткі адным з уладальнікаў рукапісу, вядомым калекцыянерам і фальсіфікатарам Аляксандрам Сулакадзэвым, які хацеў такім чынам павысіць кошт рукапіс.

У XI—XII ст. Друцк уваходзіў у склад Полацкай зямлі. Насычанай падзеямі была гісторыі Друцка ў часы сыноў і ўнука полацкага князя Усяслава Брачыславіча, калі горад стаў цэнтрам Друцкага княства (з 1101) і быў уцягнуты ў барацьбу паміж князямі за полацкі сталец і дамінаванне ў Полацкай зямлі. У 1116 годзе, паводле Іпацеўскага летапісу, Друцк цалкам зруйнаваны кааліцыяй паўднёварускіх князёў, а жыхары выведзены ў палон, для іх у Пераяслаўскім княстве заснавана паселішча Жэлдзі.

Аднак ужо 1158 годзе дручане актыўна ўдзельнічаюць ва ўнутраных справах Полацкай зямлі, яны праганяюць з горада князя Глеба Расціславіча — сына полацкага князя Расціслава Глебавіча, і запрашаюць на друцкі сталец Рагвалода Барысавіча, які толькі вызваліўся з менскага палону і знаходзіўся ў чарнігаўскім горадзе Слуцку. З войскам чарнігаўскага князя Святаслава Рагвалод накіроўваецца ў Друцк, а дручане сустракаюць яго на чаўнах. Неўзабаве менскія князі на чале з Расціславам Глебавічам пайшлі на Друцк супраць Рагвалода, дручане аднак добра супраціўляліся і ўрэшце бакі прыйшлі да кампрамісу — Рагвалод адмовіўся ад дамаганняў на полацкі сталец і заставаўся княжыць у Друцку. Неўзабаве аднак палачане выгналі з Полацка князя Расціслава і запрасілі на сталец Рагвалода, з чаго пачаўся шэраг полацка-менскіх канфліктаў.

У 2-й палове XII ст. друцкія князі ўцягваюцца ў супрацьстаянне смаленскіх і чарнігаўскіх князёў. У 1181 годзе пад Друцк прыходзіла войска саюзнікаў чарнігаўскага князя Святаслава, заняўшы пазіцыю на левым беразе Друці яны вялі перастрэлку са смаленскім войскам на правым беразе, чакаючы падмацаванняў і зручнага моманту для нападу. Пасля падходу падмацаванняў да чарнігаўцаў, смаляне ацанілі сітуацыю і адступілі, у такіх умовах друцкія князі вымушаны былі перайсці на бок Святаслава.

Верагодных звесткі пра Друцк у XIII ст. няма. Паводле беларуска-літоўскіх летапісаў, у 1284 каля вёскі Магільна адбылася бітва паміж войскамі вялікага князя літоўскага Рынгольда і кааліцыі рускіх князёў, у т.л. і друцкага князя Дзмітрыя, саюзнікі былі разбіты і Дзмітрый загінуў, а Друцкае княства далучана да Вялікага Княства Літоўскага. Верагоднасць гэтых звестак сумнеўная. Напэўна, у часы вялікага князя Гедзіміна паміж ім і друцкім князямі былі няпростыя адносіны, адзін з друцкіх князёў — Іван, да 1340 года пакінуў Друцк і пэўны час служыў вялікаму князю маскоўскаму. Падчас барацьбы за велікакняжацкі сталец з Свідрыгайлам і Вітаўтам, «княжата друцкие с боярами своими» прысягнулі Вітаўту. Уладанне роду князёў Друцкіх.

Сваё палітычнае, эканамічнае і ваеннае значэнне Друцк, пачаў страчваць у канцы 15 ст. — пачатку 16 ст.[3], але ёсць і думка, што гэта звязана са знішчэннем горада ў сярэдзіне 17 ст.[4]. Пэўны час і прычыны аднак невядомыя[3]. Горад часоў XVI ст., у апавяданнях канца XVII ст., быццам меў 7 міль у акружнасці і дзве сотні храмаў, але падчас жорсткай вайны ўшчэнт зруйнаваны і лёс яго параўноўваўся з Трояй[5]. Да сярэдзіны XVII ст. праз горад праходзіў просты шлях з Еўропы да Масквы. У канцы XVII ст., праязджаючы цераз Друцк, сакратар пасольства Свяшчэннай Рымскай Імперыі І. Г. Корб у «Дзённіку падарожжа ў Масковію» адзначыў заняпад Друцка, параўнаўшы горад з Трояй[6]:

" Гавораць, што ў мінулым стагоддзі гэты горад меў 7 міль у акружнасці і славіўся 200 знакамітых храмаў, але падчас бязлітаснай вайны… падвяргаўся такому спусташэнню, што да яго можна ўжыць тое, пра што плача паэт на развалінах Троі: дзе стаяў Пергам — там цяпер каласы. "

Урэшце, войны Масквы з ВКЛ і Рэччу Паспалітай, ператварылі Друцк у малалюднае мястэчка.

Даследаванні археолагаў і вядомыя нам пісьмовыя крыніцы дазваляюць сцвярджаць, што старажытны Друцк быў важным абарончым пунктам. Да сярэдзіны 17 ст. існаваў Друцкі замак. Горад і замак неаднаразова разбураліся і аднаўляліся, быў падзелены на «дольніцы» паміж галінамі роду князёў Друцкіх, а таксама іх спадкаемцаў згаслых галін ці асоб, якія іншым шляхам набылі часткі колішняга Друцкага княства.

Цяперашняе паселішча стаіць на месцы пасада старажытнага Друцка, паблізу яго дзядзінца і вакольнага горада на супрацьлеглым беразе Друці.

У 1924—1954 гадах цэнтр Друцкага сельсавета. Да сакавіка 1977 года вёска ўваходзіла ў склад Воўкавіцкага сельсавета[7].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1971 год — 73 гаспадаркі, 328 чалавек
  • 1991 год — 260 чалавек
  • 1999 год — 294 чалавекі
  • 2010 год — 264 чалавекі

Інфраструктура

Камбінат бытавога абслугоўвання, школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі.

Славутасці

Thumb
Палац сям’і Гардзялкоўскіх у маёнтку Друцк, фота пачатку XX ст.

Страчаная спадчына

Remove ads

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Пацверджана раскопкамі Аляксеева ў 1956.
  3. Аляксееў.
  4. Паводле думкі М. Ткачова.
  5. Паводле пераказу сакратара пасольства Свяшчэннай Рымскай імперыі Іагана Георга Корба ў яго «Дзённіку падарожжа ў Масковію».
  6. Страчаная спадчына / Т. В. Габрусь, А. М. Кулагін, Ю. У. Чантурыя, М. А. Ткачоў: Уклад. Т. В. Габрусь. Мн.: Беларусь, 2003. — 351 с. ISBN 985-01-0415-5.
  7. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 і 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads