Галіна Дзмітрыеўна Кнацько
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Галіна Дзмітрыеўна Кнацько (нар. 28 студзеня 1945, Чамаданаўка[d], Пензенская вобласць) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук.
Remove ads
Біяграфія
Скончыла БДУ (1968). З 1964 года ў Інстытуце гісторыі АН БССР. З 1993 года яна ў аддзеле публікацый дакументаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. Адна з рэдактараў, аўтараў і складальнікаў успамінаў «Партыйнае падполле на Беларусі, 1941—1944», «Гомельская стралковая» (1989), даведніка «Мінскае антыфашысцкае падполле» (1995). Аўтар працы «Рукапісныя выданні партызан Беларусі» (1979).
Узнагароды
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Беларускія астарбайтары».
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads