Галіна Максімаўна Гарэцкая

беларускі літаратурны крытык, бібліёграф, тэкстолаг, літаратуразнаўца, мовазнаўца. From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Галі́на Максі́маўна Гарэ́цкая (13 сакавіка 1921, Вільня20 верасня 2006, Санкт-Пецярбург) — беларускі літаратурны крытык, бібліёграф, тэкстолаг, мемуарыстка, літаратуразнаўца, мовазнаўца.

Хуткія факты Галіна Максімаўна Гарэцкая, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Бацька Максім Іванавіч Гарэцкі (18931938), беларускі пісьменнік, літаратуразнаўца, лексікограф, фалькларыст, дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага адраджэння. Маці Леаніла Усцінаўна Чарняўская (Гарэцкая) (18931976), беларускі празаік, перакладчык, педагог.

Пасля заканчэння сярэдняй школы вучылася ў Ленінградскім педінстытуце імя А. І. Герцэна ў мансійскай групе паўночнага аддзялення. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна працавала на акопах пад Ленінградам, а ў канцы 1943 — пачатку 1944 гг. пачала выкладаць у школе, але пасля цяжкай аперацыі на горла, да пенсіі працавала рэгістратарам у паліклініцы.

Займалася справай рэабілітацыі бацькі, Максіма Гарэцкага. 4 жніўня 1958 г. Галіна Гарэцкая напісала заяву на імя Генеральнага пракурора СССР аб рэабілітацыі бацькі. Пачалося следства і 30 снежня 1958 года пракуратура Калужскай вобласці вынесла пратэст, у якім было ўстаноўлена, што паказанні сведак былі сфальсіфікаваны. 21 студзеня 1959 г. прэзідыум Калужскага абласнога суда прыняў рашэнне аб поўнай рэабілітацыі Максіма Гарэцкага.

На працягу ўсяго жыцця збірала і захоўвала спадчыну бацькі і маці. Прымала ўдзел у выданні іх кніг. Актыўна ўдзельнічала ў працы беларускага зямляцтва Санкт-Пецярбурга.

Remove ads

Літаратуразнаўчая дзейнасць

Пасля смерці бацькі галоўнай справай жыцця Галіны Гарэцкай стала ўпарадкаванне і падрыхтоўка да выдання творчай спадчыны Максіма Гарэцкага. Спачатку яна займалася гэтым разам з маці. Яны падрыхтавалі і перадалі на захаванне матэрыялы сямейнага архіва Максіма Гарэцкага ў аддзел рукапісаў і рэдкай кнігі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа АН БССР (фонд 7)[1].

У пачатку 2000-х гадоў яна перадала частку рукапісаў і асабістых рэчаў у Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (фонд 426).

Калі было прынята рашэнне аб выданні творчай спадчыны Максіма Гарэцкага, Галіна Гарэцкая, як тэкстолаг і літаратуразнаўца прымала актыўны удзел у выданні збору твораў бацькі ў чатырох тамах (уваходзіла у склад рэдакцыйнай калегіі), займалася выданнем іншых твораў Максіма Гарэцкага і Леанілы Чарняўскай.

Remove ads

Творы

  • Пра маю маці – Леанілу Чарняўскую// Чарняўская, Леаніла.Казёл Мэка і Кудла. - Мн.: 1979. С.122-126.
  • Успаміны пра маці // ЛіМ. 1983. 18 ліст.
  • Дзядзька Гурык // ЛіМ. 1988. 2 снежня.
  • Наша сям’я // Максім Гарэцкі. Успаміны. Артыкулы. Дакументы. – Мн.: 1984. С. 21-59.
  • Невычэрпныя крыніцы// Мастацтва Беларусі. 1988. №3. С.59-61.
  • Открытое письмо в редакцию журнала «Неман» // Неман. 1993. № 10. С.167-169.
  • Георгіеўскі кавалер // ЛіМ. 1998. 13 лют.
  • Цётка Алёна // Скарыніч. Вып. 5. – Мінск: Беларускі кнігазбор, 2002. С. 59–62.

Публікацыі Г. Гарэцкай твораў М. І. Гарэцкага

  • Ашуканы палітрэдактар; Скарбы жыцця; Лявоніус Задумекус; Кіпарысы // «Полымя». 1993. № 2.

Літаратура

  • Зінава, Роза. Дачкой сваёй Галінай Максім Гарэцкі мог бы ганарыцца заўжды / // Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць (да 115-годдзя з дня нараджэння Максіма Гарэцкага) : XVI Гарэцкія чытанні. – Мн.: 2008. – С. 67- 82.
  • Дасаева, Таццяна. Галіна Гарэцкая – захавальніца духоўных скарбаў роду Гарэцкіх // Роднае слова. 2012. №1. С. 9-12.
  • Дасаева, Таццяна. «Чуе на гук і на вобмацак роднае слова…» (Галіна Гарэцкая: лёс і творчасць) // Жыццём і словам прысягаючы... Зборнік навуковых прац. – Мн.: 2012.– С.130-135.
  • Ліўшыц, У. М. «Захоўвала спадчыну бацькоў» (пра Галіну Гарэцкую). У кн.: Літаратурныя раскопкі акадэмічнага «Парнаса» : літаратуразнаўчыя нарысы (да 180-годдзя Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі) / У. М. Ліўшыц. – Горкі : БДСГА, 2020. С.287-293. ISBN 978-985-7231-46-1.
  • Лужанін, Максім. Духоўная апантанасць (Лёс Максіма Гарэцкага і яго роду) / Максім Лужанін // ЛіМ. – 1991. – 17 мая.
  • Свякла, В.В. Асабістыя архіўныя фонды Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх ў ЦНБ Беларусі// Путь длинной в полстолетия.– Мн.:2015.– С. 164-168.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads