Расійскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя А. І. Герцэна
універсітэт у Санкт-Пецярбургу From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Расійскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя А. І. Герцэна (руск.: Российский государственный педагогический университет имени А. И. Герцена) — педагагічная вышэйшая навучальная ўстанова Санкт-Пецярбурга.
Remove ads
Гісторыя
Гісторыя ўніверсітэта пачынаецца ў 1797 годзе, калі па ўказе расійскага імператара Паўла І Пецярбургскі Выхаваўчы дом атрымаў самастойнасць і быў ураўнаваны ў правах з Маскоўскім аддзяленнем Выхаваўчага дома. Выхаваўчы дом у Санкт-Пецярбургу, мэтай якога першапачаткова была апека над сіротамі, стаў і адукацыйнай установай, дзе сіроты маглі атрымаць прафесіі гувернантак і настаўніц музыкі, моў, фізічнай культуры.
Пасля кастрычніцкай рэвалюцыі Пецярбургскі Выхаваўчы дом быў рэарганізаваны ў Адзіны педагагічны інстытут. У 1919 годзе ў інстытуце адчыняецца рабочы факультэт, а ў 1920 годзе інстытуту прысвойваецца імя Аляксандра Іванавіча Герцэна. У 1923 годзе Адзіны педагагічны інстытут пераназываецца ў Ленінградскі дзяржаўны педагагічны інстытут.
21 студзеня 1991 года ўніверсітэт набыў сваю сучасную назву[1].
Remove ads
Адукацыйныя падраздзяленні
Інстытуты
- Інстытут усходазнаўства
- Інстытут дзяцінства
- Інстытут дэфекталагічнай адукацыі і рэабілітацыі
- Інстытут замежных моў
- Інстытут інфармацыйных тэхналогій і тэхналагічнай адукацыі
- Інстытут гісторыі і сацыяльных навук
- Інстытут музыкі, тэатра і харэаграфіі
- Інстытут народаў Поўначы
- Інстытут педагогікі
- Інстытут псіхалогіі
- Інстытут рускай мовы як замежнай
- Інстытут фізікі
- Інстытут фізічнай культуры і спорту
- Інстытут філасофіі чалавека
- Інстытут мастацкай адукацыі
- Інстытут эканомікі і кіравання
Факультэты
- Факультэт бяспекі жыццядзейнасці
- Факультэт біялогіі
- Факультэт геаграфіі
- Факультэт матэматыкі
- Філалагічны факультэт
- Факультэт хіміі
- Юрыдычны факультэт
Філіялы
- Волхаўскі філіял
- Выбаргскі філіял
- Дагестанскі філіял
- Філіял у Ташкенце (Узбекістан)
Remove ads
Зноскі
- Гісторыя РДПУ імя Герцэна Архівавана 20 верасня 2022.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads