Галіна Мікалаеўна Лагунова

беларускі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Галіна Мікалаеўна Лагунова (нар. 22 лістапада 1954, Слаўгарад, Магілёўская вобласць) — беларускі педагог, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1], член Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы[2].

Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 22 лістапада 1954 года ў г. Слаўгарадзе Магілёўскай вобласці.

Скончыла Мінскі педагагічны інстытут імя А. М. Горкага па спецыяльнасці «Матэматыка, настаўнік матэматыкі сярэдняй школы».

Працавала выхавацельніцай прышкольнага інтэрната, настаўніцай матэматыкі Маляціцкай сярэдняй школы Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці; намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Купішскай няпоўнай сярэдняй школы; загадчыкам Вайнюнскай пачатковай школы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці; намеснікам дырэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце, дырэктарам Мінскага гандлёвага каледжа Белкаапсаюза; дырэктарам Мінскага філіяла Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі.

Remove ads

Сям’я

Замужам, мае дачку.

Узнагароды

  • ганаровыя граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, аддзела народнай адукацыі Браслаўскага райвыканкама, упраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама, Белкаапсаюза, Мінгарвыканкама, Мінскага гарсавета дэпутатаў, Беларускага рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў спажыўкааперацыі, адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска;
  • нагрудны знак «Выдатнік адукацыі»;
  • нагрудны знак «Выдатнік спажывецкай кааперацыі Беларусі»;
  • нагрудны знак «За прафсаюзныя заслугі»;
  • медаль «Заслужаны міратворац»;
  • медаль «110 год прафсаюзнаму руху Беларусі».

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads