Слаўгарад

горад у Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Слаўгарадmap
Remove ads

Сла́ўгарад[3] (трансліт.: Slaŭharad; да 23 мая 1945 года — Прапо́йск) — горад абласнога падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Слаўгарадскага раёна, прыстань на рацэ Сож пры ўпадзенні ў яе ракі Проня. За 70 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва і 58 км ад чыгуначнай станцыі Крычаў. Вузел аўтадарог на Магілёў, Рагачоў, Чэрыкаў.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Назва і перайменаванне

Найранейшая засведчаная форма назвы горада — Прапошаск («Пропошеск», XIV ст.). Пераход у «Прапойск» адбыўся так жа сама, як ад летапіснай формы Лагожаск («Логожеск», ад назвы рэчкі Лагаза) — да сучаснай назвы Лагойск.

Рачной назвы тыпу «Прапоша» не захавалася. Але ў «Спісе гарадоў рускіх блізкіх і далёкіх», дзе згадваецца Прапошаск, усе назвы з утваральнікам -ск- перададзеныя дакладна, таму такая ж вартая даверу перадача можа быць і з назвай «Прапошаск».

Беларускі географ В. Жучкевіч спрабаваў развязаць гэтую праблему, звярнуўшы ўвагу на супольны пачатны элемент у назвах Прапойска і ракі Проні, каля сутокаў якой з Сажом паселішча ўзнікла (але, на сваю думку, пастуляваў адпачатную назву Проні як "Пропань")[4].

Утварэнне назваў з дапамогай утваральніка -ск- характэрнае для больш позняга перыяду ў этнасаўтварэнні на тэрыторыі сучаснай Беларусі, з якім звязана пранікненне славянскага этнічнага элементу. Да гэтай групы назваў адносяцца Віцебск, Полацк, Друцк і інш. (утвораныя ад назваў рэк Віцьба, Палата, Друць). У папярэдні, балцкі перыяд назвы надрэчных паселішчаў утвараліся пераважна бяссуфіксным спосабам: Ліда, Орша, Дзісна і інш. (ад адпаведных рачных назваў). Такімі двума спосабамі ніжэй па Сажы ўтвораныя назвы Карма і Чачэрск. У гэтым рэгіёне днепра-сожскага міжрэчча асабліва сканцэнтравана ўтвораных суфіксальным чынам тапонімаў тыпу Доўск, Крыўск, Свенск, Турск і інш.

Перайменавалі Прапойск у Слаўгарад дзеля таго, што расійскаму вуху ў назве горада пачулася рускае слова «пропойца» (у беларускай мове такога слова няма)[5]. У 1945 годзе разглядалі пытанне пра наданне ганаровай назвы воінскаму падраздзяленню, якое вызначылася ў баях за Прапойск, і палічылі, што дэфініцыя «Прапойская дывізія» будзе абразлівай.

Remove ads

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Прапойск датуецца 1136, калі паселішча ўваходзіла ў Смаленскае княства[6]. У XIIIXVIII стагоддзях існаваў Прапойскі замак.

У XIV ст. Прапойск далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага, дзе стаў цэнтрам воласці. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) горад як цэнтр староства ўвайшоў у Рэчыцкі павет Менскага ваяводства. У 16011602 мясцовасць пацярпела ад голаду і эпідэмій[7], у Трынаццацігадовую вайну — ад маскоўскіх захопнікаў. На 1690 у мястэчку 3 царквы: Прачысцкая, Святога Міколы і Святога Юр’я.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Прапойск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Быхаўскім павеце Беларускай, пазней Магілёўскай губерні. Расійскія ўлады падаравалі горад Галіцыным. Па стане на 1787 у Прапойску дзейнічалі дзве царквы і касцёл. На 1886 у горадзе было 115 двароў; існавалі валасная ўправа, школа, бальніца, пошта, скураны, кафляны, канатны заводы, два млыны. У 1913 г. дзейнічала 1-класная жаночая двухкамплектная царкоўна-прыходская школа[8].

1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі Прапойск увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала горад разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Прапойск вярнулі ў БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёна (у 1962—1965 гадах уваходзіў у склад Быхаўскага раёна). У 1938 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадскога тыпу.

У Другую сусветную вайну з 30 жніўня 1941 да 25 лістапада 1943 Прапойск знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 23 мая 1945 згодна з воляй Сталіна назву паселішча замянілі на Слаўгарад і зноў надалі яму статус горада. У 1962—1965 гг. у Быхаўскім раёне.

Рэспубліка Беларусь

20 кастрычніка 1995 года адміністрацыйныя адзінкі Слаўгарадскі раён і горад Слаўгарад, якія маюць агульны адміністрацыйны цэнтр, аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку — Слаўгарадскі раён[9].

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1880—2123 чал., з іх 1 071 праваслаўны, 10 каталікоў, 1042 іўдзеі[10]; 1881 — 3,4 тыс. чал.[11]; 1886—922 чал.[12]; 1897 — 1,0 тыс. чал.[13][14]
  • XX стагоддзе: 1939 — 4,7 тыс. чал.[14]; 1959 — 6,6 тыс. чал.[14]; 1970 — 5,6 тыс. чал.; 1991 — 7,3 тыс. чал.[15]; 1995 — 7,6 тыс. чал.[14]
  • XXI стагоддзе: 2000 — 8,1 тыс. чал.[16]; 2004 — 8 тыс. чал.; 2006 — 8,2 тыс. чал.; 2009 — 8,3 тыс. чал.[17]; 2015 — 7725[18]; 2016 — 7812 чал.[19]; 2017 — 7750 чал.[20]

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці.

  • ААТ «Слаўгарадрайаграпрамтэхніка»
  • ААТ «ПМК — 96 „Водбуд“»

Інфраструктура

Дзейнічаюць цэнтр культуры і народнай творчасці, 2 бібліятэкі.

У Слаўгарадзе працуюць 2 сярэднія, музычная і дзіцяча-юнацкая спартыўная школы.

Медыцынскія паслугі аказвае гарадская бальніца.

Спыніцца можна ў гасцініцы «Сож».

Забудова

Слаўгарад развіваецца паводле планіровачных праектаў 19701980-х з улікам гістарычнай забудовы. Тэрыторыя выцягнулася ўздоўж ракі. У цэнтры будаваліся 2- і 5-павярховыя дамы. У астатняй частцы пераважае 1-павярховая забудова сядзібнага тыпу. Утварыўся мікрараён з 3-5-павярховымі жылымі будынкамі. Сфарміраваліся 2 прамысловыя зоны.

Славутасці

Галерэя

Узнагароды

У 2025 годзе да 80-й гадавіны заканчэння Вялікай Айчыннай вайны горад Слаўгарад узнагароджаны вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны»[22][23].

Вядомыя асобы

Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads