Галіна Мікалаеўна Юргялевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Галіна Мікалаеўна Юргялевіч (нар. 30 красавіка 1954, в. Валяр’янава Мінскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі палітык.
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт, географ. Працоўную дзейнасць пачала механазборшчыкам Мінскага гадзіннікавага завода. Працавала старшым тэхнікам інстытута «БелНДІпалівапраект», старшай піянерважатай Бараўлянскай сярэдняй школы Мінскага раёна, інжынерам інстытута «Сельгастэхпраект» у горадзе Мінску, настаўнікам Бараўлянскай сярэдняй школы Мінскага раёна і сярэдняй школы № 162 горада Мінска, інструктарам аддзела прапаганды Заводскага райкама КПБ горада Мінска, дырэктарам сярэдніх школ № 43 і № 162. Займала пасаду начальніка ўпраўлення адукацыі адміністрацыі Заводскага раёна горада Мінска.
Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі» (2012)[2], Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[3].
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads