Валяр’янава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валяр'я́нава[2] (трансліт.: Valiarjanava, руск.: Валерьяново) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Бараўлянскага сельсавета.
Remove ads
Remove ads
Насельніцтва
- 2009 год (перапіс) — 1741 чалавек
- 1999 год (перапіс)— 489 чалавек
Геаграфія
Вёска знаходзіцца за 2 кіламетры на паўночны ўсход ад Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогі ў Лагойскім напрамку.
Гісторыя
Упершыню вёска ўспамінаецца ў дакументах у 1858 годзе[3].
Да 9 жніўня 1979 года вёска ўваходзіла ў склад Зеленалужскага сельсавета[4].
Хуткае развіццё вёскі пачалося ў канцы XX стагоддзя, калі зямля ў ёй стала вылучацца пад катэджную забудову. Станам на канец 2013 года ў вёсцы каля 500 дамоў, большасць ― катэджы. Ёсць і старая забудова карэнных жыхароў, некаторыя дамы перабудоўваюцца[5].
Транспарт
Дабрацца да вёскі можна аўтамабілем (заезд з дарогі Заслаўе ― Калодзішчы) або грамадскім транспартам. Некалькі разоў на дзень да размешчанай у вёсцы вайсковай часткі № 39872 ходзіць аўтобус па маршруце № 204 «ДС Карбышава ― Валяр'янава». Апроч таго, каля вёскі (прыпынак «Баравая») спыняюцца наступныя аўтобусы, якія ідуць па трасе М3:
- 113 А/в Маскоўскі ― Тубдыспансер
- 115э ДС Дружная ― Тубдыспансер
- 143 ДС Карбышава ― Зялёны Бор
- 145с А/в Маскоўскі ― НДІ анкалогіі
- 204 ДС Карбышава ― в. Валяр'янава
Remove ads
Спорт
У вёсцы ёсць стадыён, валейбольная і баскетбольная пляцоўкі.
Славутасці

Па ініцыятыве жыхаркі вёскі — пісьменніцы Таццяны Дашкевіч, у Валяр’янава будуецца царква Свяціцеля Мікалая.
Вядомыя асобы
- Галіна Мікалаеўна Юргялевіч (нар. 1954) — беларускі палітык.
Зноскі
- Перапіс насельніцтва Беларусі (2009)
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- Памяць: Мінскі раён: Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі. ― Мн., 1998. С. 566
- Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 9 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
- Вёска Валяр'янава ― усё ў нашых руках Архівавана 17 лістапада 2013.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads