Галіна Сцяпанаўна Васільева

мастак From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Галіна Сцяпанаўна Васільева (нар. 28 снежня 1959, Полацк, Віцебская вобласць) — беларуская мастачка-жывапісец, канцэптуалістка, працуе ў галіне станковага жывапісу і мастацкага праектавання.

Хуткія факты Галіна Сцяпанаўна Васільева, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 28 снежня 1959 года ў горадзе Полацку Віцебскай вобласці. Скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута у 1982 годзе. У мастацкіх выставах удзельнічае з 1983 года[1].

З 1992 года працуе старэйшай выкладчыцай кафедры дызайну ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце[1], з 1998 года — дацэнтка гэтай кафедры. У 1989—1991 гадах была членам творчага аб’яднання «4-63».

Член Беларускага саюза мастакоў з 1993 года. Жыве і працуе ў горадзе Віцебску[1].

Remove ads

Творчасць

Працуе ў станковым жывапісе і мастацкім праектаванні. Яе мастацкі стыль блізкі да канцэптуалізму[1] (мастацкія праекты, акцыі), абстрактнага жывапісу. Сярод асноўных твораў — палотны: «Чырвоны месяц», «Вялікая Венера», «Урокі музыкі», «Веды», «12», «Квадраты», «Трохвугольнікі і сегменты»[1].

Аўтарка серый твораў: «Сцяна», «Рэйс», «Карычневыя структуры», трыпціха «Варыяцыі блакітнага», а таксама мастацкіх праектаў: «Эдынбургскі праект» (разам з В. Васільевым, Эдынбург, Шатландыя), «19.IX.96. Віцебск. 9.00 – 18.00», «19.IX.97. Віцебск. 18.30 – 21.00»[1], «Constructio» (сумесна з В. Васільевым, 2001, Віцебск; 2003, Мінск, Орша, Полацк). Арганізатарка мастацкіх акцый «Сонечны гадзіннік» (1996, Віцебск), «А V Е» (2000, Полацк), перформансаў «Памяці В. Юрчанкі» (1999, Віцебск), «Аўтапартрэт» (2000, Полацк), «Устанаўленне А ў мастацтве» (2003, Віцебск), «Прысвячэнне К. Малевічу» (2008, Віцебск).

У творах мастачкі дамінуюць простыя геаметрычныя формы, лаканічная канструктыўнасць, статычнасць і строгасць кампазіцыйна-пластычных рашэнняў, выкарыстанне лакальных каляровых плям.

Удзельніца I і II Міжнародных пленэраў «Малевич. УНОВИС. Современность»; праектаў «ln-formation» (1994, 1997, 1999, 2000).

Работы знаходзяцца ў музеях, прыватных калекцыях, галерэях Латвіі, Германіі, Англіі, Ізраіля, Польшчы, ЗША, Літвы, Беларусі, Расіі[2].

Remove ads

Зноскі

  1. Васільева Галіна Сцяпанаўна // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. 3 000 экз. ISBN 985-6427-09-6.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads