Галіна Сямёнаўна Талкачова
актрыса From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Галіна Сямёнаўна Талкачо́ва[2] (3 сакавіка 1934, Менск — 22 кастрычніка 2020[1][3]) — беларуская актрыса. Народная артыстка Беларускай ССР (1990).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў Мінску. Пасля Вялікай Айчыннай вайны жыла ў Іванаве і Растове[3]. У 1957 годзе скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (курс К. Саннікава). Працавала ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы.
Творчасць
Выканаўца характарных роляў. Творчасць Талкачовай адметная паглыбленым псіхалагізмам, дэталёвай распрацоўкай знешняга малюнка ролі, яркай тэатральнай формай. Ролі ў беларускім рэпертуары: Інга, Лена («Выклік багам», «Начное дзяжурства» А. Дзялендзіка), Зося («Сэрца на далоні» паводле І. Шамякіна), Маці («Зацюканы апостал» А. Макаёнка). Шэраг яркіх вобразаў стварыла ў сучасным рэпертуары: Кэт («Чацвёрты» К. Сіманава), Наташа («Яшчэ раз пра каханне» Э. Радзінскага), Ніна («Гросмайстарскі бал» паводле І. Штэмлера), Ліза Хрэнава («Традыцыйны збор» В. Розава), Марыя («Святая святых» І. Друцэ). Сярод іншых роляў: Ірына, Гурмыжская («Апошняя ахвяра», «Лес » А. Астроўскага), Насця («На дне» М. Горкага), Ганна Андрэеўна («Рэвізор» М. Гогаля), Амелія («Смерць ваяводы» Ю. Славацкага), Дзяўчына, Зехра («Забіты ўсімі», «Дзівак» Назыма Хікмета), Голда («Памінальная малітва» Р. Горына), Мелі («Ліса і вінаград» Г. Фігейрэду), Жанчына («Тая, якая сама па сабе блукае» паводле Р. Кіплінга), Элеанора («Месье Амількар, альбо, Чалавек, які плаціць» І. Жаміяка), Эліда («Жанчына з мора» Г. Ібсена), Івона («Жудасныя бацькі» Ж. Както), Яна («Апошні закаханы» Н. Саймана).
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads