Галіна Уладзіміраўна Палянская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Галіна Уладзіміраўна Палянская (нар. 10 чэрвеня 1950, г. Валгаград, РСФСР) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры, дацэнт.

Remove ads

Біяграфія

Скончыла БПІ, аспірантуру Славацкай вышэйшай тэхнічнай школы. Працавала архітэктарам у праектным інстытуце «Мінскпраект»; асістэнтам, старэйшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры «Горадабудаўніцтва», намеснікам дэкана, дэканам архітэктурнага факультэта БПІ (пасля БНТУ).

З 2004 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Старшыня пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы, будаўніцтве, гандлі і прыватызацыі Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Кіраўнік дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Міжпарламенцкай асамблеі праваслаўя, старшыня камісіі па адукацыі ў Міжпарламенцкай асамблеі праваслаўя, кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве са славацкім парламентам, член рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па працы з нямецкім парламентам.

Remove ads

Грамадская дзейнасць

Член горадабудаўнічага савета Камітэта архітэктуры Мінгарвыканкама, намеснік старшыні Мінскай гарадской арганізацыі грамадскага аб'яднання «Белая Русь», член Савета Беларускага саюза архітэктараў.

Узнагароды

Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі» (6 снежня 2011)[1], ордэнам прападобнай Ефрасінні Полацкай (20 кастрычніка 2020)[2], медалём ордэна прападобнай Ефрасінні Полацкай Беларускай праваслаўнай царквы, Ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Мінгарвыканкама, Мінаблвыканкама. Ганаравана званнем «Мінчук года». Мае падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads