Галіна Францаўна Бальчэўская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Галіна Францаўна Бальчэ́ўская (нар. 20 студзеня 1945, в. Палессе, Мядзельскі раён, Мінская вобласць — 17 мая 2005) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Беларусі (1999).

Хуткія факты Галіна Францаўна Бальчэўская, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Выхоўвалася ў дзіцячым доме ў Чэрвені (бацька пакінуў сям'ю, неўзабаве памерла маці). Год працавала на Мінскім мотавелазаводзе. Скончыла ў 1968 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З 1968 года актрыса Беларускага тэатра імя Я. Коласа, з 1972 года Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы.

Творчасць

Яе творчасці ўласцівы эмацыйная напоўненасць, псіхалагічная дакладнасць, мяккі лірызм, паэтычная адухоўленасць. Сярод роляў: Дуля Пракопіна («Плач перапёлкі» паводле І. Чыгрынава), Маня («Верачка» А. Макаёнка), Марфа («Дагарэла свечачка…» А. Петрашкевіча), Зоська, Адэля, Грыпіна («Ажаніцца — не журыцца» Далецкіх і М. Чарота), Альжбета («Паўлінка» Я. Купалы), Ізабела Дрозд («Амністыя» М. Матукоўскага), Віталія («Снежныя зімы» паводле І. Шамякіна), Акуліна («Улада цемры» Л. Талстога), Фяклуша, Уліта («Навальніца», «Лес» А. Астроўскага), Люсета («Нежанаты мнагажэнец, або Залёты пана дэ Пурсаньяка» Мальера), Ліза Брычкіна («А досвіткі тут ціхія…» паводле Б. Васільева), Шафак («У ноч зацьмення месяца» М. Карыма), Валя («Характары» паводле В. Шукшына), Элейн («Пакуль мамы няма дома» Н. Саймана) і інш.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads