Галіпалі (фільм, 1981)
фільм Пітэра Уіра 1981 года From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Галіпалі» (англ.: Gallipoli) — аўстралійская ваенная драма 1981 года рэжысёра Пітэра Уіра. Галоўныя ролі выканалі Мэл Гібсан і Марк Лі[12].
Фільм апавядае пра двух сяброў і іх службу ў аўстралійскай арміі падчас Першай сусветнай вайны. Маладыя людзі сутыкаюцца з жорсткасцю вайны, калі іх адпраўляюць у Турцыю, дзе яны ўдзельнічаюць у Галіпалійскай бітве, у прыватнасці ў злашчаснай бітве 7 жніўня 1915 года , у якой удзельнічаў аўстралійскі і новазеландскі корпус (ANZAC ).
Remove ads
Сюжэт
Фільм складаецца з дзвюх частак.
У першай частцы паказана жыццё аўстралійскага грамадства ў пачатку XX стагоддзя, настроі, якія панавалі сярод людзей у Аўстраліі. Рэжысёр расказвае гісторыю знаёмства двух маладых людзей, паміж якімі ўзнікае сяброўства. Але ў свеце пачынаецца Першая сусветная вайна, і рамантычна настроеныя сябры запісваюцца добраахвотнікамі ў аўстралійскую армію. Іх адпраўляюць спачатку на падрыхтоўку ў навучальную школу ў Егіпце, а затым яны трапляюць на сапраўдную вайну ў складзе палка, які супрацьстаіць турэцкай арміі.
Другая частка фільма з’яўляецца хронікай дрэнна спланаванай злашчаснай бітвы пры Галіпалі, дзе часткі ANZAC пацярпелі паражэнне ад турэцкіх войскаў. Два сябры спачатку не ведаюць, што будуць удзельнічаць у бітве, але іх адпраўляюць у безнадзейную атаку на варожыя кулямёты.
Remove ads
Акцёрскі склад
- Мэл Гібсан — Франк Дан
- Марк Лі — Арчы Гамільтан
- Гаралд Хопкінс — Лес Мак-Кан
- Хіт Харыс — кладаўшчык
- Біл Кер — дзядзька Джэк
- Роберт Граб — Білі
- Цім Мак-Кензі — Барней
- Стэн Грын — сяржант Маджар
- Чарлз Латхалу Юнупінгу — Зак
- Рон Грэм — Уолес Гамільтан
- Герда Нікалсан — Роза Гамільтан
- Дэвід Арг’ю — Сноўі
- Біл Хантэр — маёр Бартан
- Стыў Дод — Білі Шэйкскін
Узнагароды
Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 11 узнагародамі і яшчэ 6 намінацыямі на кінапрэміі[13].
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads