Ганаровы крыж ветэрана вайны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ганаровы крыж ветэрана вайны
Remove ads

Ганаровы крыж ветэрана вайны (ням.: Ehrenkreuz für Frontkämpfer) — бронзавы памятны знак удзельнікаў і ахвяр Першай сусветнай вайны.

Хуткія факты Ганаровы крыж ветэрана вайны, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Гісторыя

У ліпені 1934 года ўрад Германіі па ініцыятыве рэйхспрэзідэнта Паўля фон Гіндэнбурга заснавала ганаровы крыж, як ордэн для былых франтавікоў, удзельнікаў і сваякоў загінулых у Першай сусветнай вайне. Устаноўчая грамата была падпісана рэйхспрэзідэнтам 13 ліпеня 1934 года, а праз два дні была афіцыйна апублікавана. Ганаровы крыж існаваў у трох варыянтах:

  • Ганаровы крыж з мячамі — для былых франтавікоў
  • Ганаровы крыж без мячоў — для ўдзельнікаў вайны
  • Ганаровы крыж без мячоў — для ўдоў і бацькоў загінулых, зніклых без весткі або памерлых ад ран ці ў палоне ўдзельнікаў вайны

Права на атрыманне ордэна мелі ўсе былыя салдаты, якія ваявалі на фронце або бралі ўдзел у вайне, а таксама тыя, чые мужы, бацькі ці сыны загінулі на вайне. Узнагароджанне ордэнам патрабавала падачы хадайніцтва і адбывалася асабіста ці па пошце.

Remove ads

Апісанне

Ордэн уяўляе сабой бронзавы крыж памерам 37x37 мм. Ён меў 2,8-мм аблямоўку па краях крыжа і вушкай на верхнім прамяні. На пярэднім боку намаляваны звернуты ўгару лаўровы вянок са стужкай, якая займае частку ніжняга прамяня. Унутры вянка адзін пад іншым запісаны гады «1914» і «1918», а пад сам крыж знізу падкладзены два мячы.

У ганаровым крыжы для ўдзельнікаў вайны адсутнічаюць мячы, якія пазначаюць удзел у баявых дзеяннях, а замест лаўровага намаляваны дубовы вянок. Ганаровы крыж для сваякоў загінулых на вайне такой жа формы, аднак пакрыты чорным лакам і ўручаўся на іншай ордэнскай стужцы (з адваротным парадкам чорных і белых палос).

Remove ads

Статыстыка ўзнагароджанняў

  • 6 202 883 крыжамі былі ўзнагароджаны франтавікі (ваявалі)
  • 1 120 449 крыжамі былі ўзнагароджаны ўдзельнікі вайны (не ваявалі)
  • 345 112 крыжоў былі ўручаны ўдовам
  • 372 950 крыжоў былі ўручаны бацькам загінулых

Сярод усіх узнагароджаных былі:

  • Ганаровых крыжоў 1-й ступені: 6 250 000
  • Ганаровых крыжоў 2-й ступені: 1 200 000
  • Ганаровых крыжоў 3-й ступені: 720 000

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads