Гандрый Зэйлер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гандрый Зэйлер
Remove ads

Га́ндрый Зэ́йлер (1 лютага 1804, Зальценфорст — 15 кастрычніка 1872, Лоза) — сорбскі паэт, актывіст, даследчык фальклору. Заклаў асновы літаратурнай лужыцкай мовы.

Хуткія факты Гандрый Зэйлер, Асабістыя звесткі ...
Thumb
Манумент Зэйлеру ў Зальцэнфорсте
Thumb
Магіла Зэйлера
Remove ads

Біяграфія

Гандрый Зэйлер нарадзіўся ў Слонай Боршчы (Słona Boršć / Salzenforst), якая цяпер увайшла ў склад Будзішына (Баўцэна). У 1818—1825 гг. вучыўся ў Будзішынскай гімназіі. Каталіцкі епіскап Франц Юрый Лок дапамог Зэйлеру паступіць у Лейпцыгскі універсітэт. Там ён навучаўся ў 1825—1829 гг. (на багаслоўскім факультэце). Будучы студэнтам, удзельнічаў у дзейнасці Сербалужыцкага прапаведніцкага таварыства. У супрацоўніцтве з Гендрыхам Крыгарам выдаваў рукапісны часопіс «Serbska nowina»[2].

У падлеткавым узросце Зэйлер пісаў патрыятычныя песні на тэмы сорбскага (серба-лужыцкага) фальклору. Адна з гэтых песень — «Цудоўная Лужыца» — праславілася пад музыку Корлы Аўгута Коцара (1845) і стала сорбскім нацыянальным гімнам. Той жа кампазітар напісаў музыку да іншага вядомага верша Зэйлера. Гэта — напісаны накшталт Мазуркі Дамброўскага, гімн Лужыца яшчэ не памерла.

Дзейнасць Зэйлера не абмяжоўвалася песнямі і гімнамі. У 1825 годзе ён уступіў у шэрагі серба-лужыцкага студэнцкага брацтва «Сарабія». У 1826 г. Зэйлер пазнаёміўся ў Лейпцыгу з. Ф. Палацкім і С. Мілуцінавічам; пад іх уплывам захапіўся ідэяй славянскай узаемнасці і ўзяўся за вывучэнне славянскіх моў.

У 1830 годзе ён апублікаваў у нямецкай газеце Кароткую граматыку сорбскай мовы (Kurzgefasste Grammatik der Sorben-wendischen Sprache). Прымаў значны ўдзел у складанні слоўніка сербалужыцкай мовы, выдадзенага Пфулем (1857-66). Шэраг сваіх работ Зэйлер апублікаваў у часопісах у 1841—1848 гады, быў рэдактарам газеты Tydźenska Nowina. У 1841 годзе быў адным з ініцыятараў выдання літаратурнай газеты «Jutnička». У 1847 г. Зэйлер стаў адным з заснавальнікаў Маціцы серба-лужыцкай, а затым супрацоўнічаў у яе «Часопісе». Менавіта ў гэты перыяд часу пачынаецца яго супрацоўніцтва з кампазітарам Коцарам, які стварае музычнае суправаджэнне ўсіх вершаў Зейлера.

Многія працы Зэйлера, асабліва патрыятычныя песні, заснаваныя на казках і легендах сорбскага народа.

Remove ads

Памяць

  • Яго імем названая дзяржаўная прэмія Міністэрства навукі і мастацтва федэральнай зямлі Саксонія.

Зноскі

  1. Handrij Zejler // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  2. Anett Brězanec, Abejcejowe knižki Архівавана 24 кастрычніка 2018., Rozhlad, 09/ 2011

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads