Ніжнялужыцкая мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ніжнялу́жыцкая мова[3] (dolnoserbska rěc, dolnoserbšćina) — адна з дзвюх літаратурных моў лужычанаў (лужыцкіх сербаў), распаўсюджаная ў вобласці Ніжняя Лужыца ва ўсходняй Германіі (федэральная зямля Брандэнбург). Уваходзіць у лужыцкую падгрупу заходнеславянскіх моў[4].
Колькасць носьбітаў мовы — 7 240 чалавек (1995 год)[1] — памяншаецца, на ёй размаўляе збольшага старэйшае пакаленне лужычанаў у наваколлі Котбуса, моладзь не ведае мовы[5].
На крышталізацыю ніжнялужыцкай літаратурнай нормы вельмі паўплывала верхнелужыцкая мова, але насупраць ёй ніжнялужыцкая менш нармавана і кадыфікавана, ёй уласцівыя няўстойлівасць і вялікая варыянтнасць[6]. Мовы лужыцкай групы падзяляюць усе заходнеславянскія моўныя чэрты, часткай набліжаючыся да моў ляхіцкай падгрупы, часткай — да чэшска-славацкіх. Мовы Горнай і Долнай Лужыцы маюць значную колькасць супольных чэрт і ў той жа час адрозніваюцца паміж сабой на ўсіх узроўнях моўнай сістэмы (фанетыка, марфалогія, лексіка), мяжу паміж імі ўтвараюць ізаглосы некалькіх старажытных моўных з’яў[7][8].
Рэгулятарам літаратурнай мовы з’яўляецца Ніжнялужыцкая моўная камісія, якая дзейнічае цяпер пры лужыцкай прасветнай грамадзе «Маціца сербская»[9].
Remove ads
Моўная геаграфія
На ніжнялужыцкай мове размаўляюць ва Усходняй Германіі на абшары вакол горада Котбус. Агульная колькасць носьбітаў падаецца ў розных крыніцах ад 5 да 15 тысяч, але колькасць актыўных карыстальнікаў трохі меншая.


Ніжнялужыцкая мова знікае, што абгрунтоўваюць дэмаграфічныя падлікі. Большасць размоўнікаў — людзі старэйшага ўзросту. Моладзь карыстаецца нямецкай мовай, што дае большую магчымасць зрабіць кар’еру.
Ёсць спробы захаваць мову ад знікнення. Да найважнейшых адносіцца «Вітай-праграма», што ставіць за мэту развіццё ніжнялужыцкай мовы ў дзіцячых садках. Вынікі праграмы, аднак, далёкія ад станоўчых, што не дазваляе глядзець на будучыню мовы аптымістычна. Існуе збянтажанасць, што як самі лужычане не паспрабуюць рашуча захаваць мову, яна можа знікнуць на працягу наступных двух ці трох пакаленняў.
Дыялекты
- заходнекотбускі;
- усходнекотбускі;
- веташаўскі.
Remove ads
Пісьмовасць
Пісьмовасць на грунце лацінкі створана ў XVI сталецці[7].
Лінгвістычная характарыстыка
Ніжнялужыцкая мова шмат чым адрозніваецца ад верхнелужыцкай.
Фанетычныя асаблівасці:
- Захаванне гуку g выбухнога (у верхнелужыцкай h).
- Пераход r > š пасля зычных p, t, k (trawa > tšawa).
- Задзіночанне č і c (čas > cas).
Марфалагічныя асаблівасці:
- Парны лік.
- Асаблівыя формы дзеясловаў мінулага часу: аорыст ды імперфект.
- Супін, які ў іншых славянскіх мовах, акрамя славенскай, знікнуў.
Лексічныя асаблівасці — нямецкі ўплыў на слоўнік большы, чым у верхнелужыцкай.
Марфалогія
Назоўнік
Назоўнік ніжнялужыцкай мовы мае катэгорыі роду (мужчынскі, жаночы, ніякі), ліку (адзіночны, парны, множны), склону и адушаўлёнасці[10].
Назоўнікі скланяюцца ў 6 склонах: назоўным, родным, давальным, вінавальным, творным, месным[11].
Жаночы род назоўнікаў мае 3 скланенні: к I-му адносяцца назоўнікі з асновай на цвёрды зычны і канчаткам -a у назоўным склоне, к II-му — назоўнікі з асновай на мяккі ці зацвярдзелы (гістарычна мяккі) зычны (c, s, z, š, ž) і канчаткам -a у назоўным склоне, па III-ім змяняюцца назоўнікі з нулявым канчаткам[12].
Скланенне назоўнікаў жаночага роду на ўзоры словаў głowa «галава», droga «дарога», zemja «зямля», duša «душа», kosć «костка», rěc «мова»[13]:
Лічэбнік
Лічэбнікі ад 1 па 21[14]:
Займеннік
Скланенне асабовых займеннікаў першай і другой асобы[15]:
Дзеяслоў
Дзеяслоў ніжнялужыцкай мовы мае такія катэгорыі, як час, лад, трыванне, стан, асоба, лік і род[16].
У літаратурнай мове сістэма часу складаецца з цяперашняга і будучага часоў, формаў мінулага часу (перфект, плюсквамперфект, аорыст, імперфект). Але ўжо ў XIX ст. аорыст, перфект і плюсквамперфект пачалі знікаць з гутарковай мовы, а ў сучасны момант пакідаюць і літаратурную норму.[17]
Перфект утвараецца састаўным чынам: l-дзеепрыметнік і дапаможны дзеяслоў byť у цяперашнім часе. Змяненне дзеяслова piś «піць» у перфекце[17]:
Лексіка
Верагодна, з ніжнялужыцкай у чэшскую перайшло слова brambor «бульба» (хоць самі лужычане завуць бульбу словам běrna)[18].
Remove ads
Гл. таксама
- Панашэму
- Сербалужыцкая літаратура
- Крысціян Фрыдрых Штэмпель — перакладчык старажытнагрэчаскай літаратуры.
Зноскі
- Ethnologue report for language code: dsb (англ.)(недаступная спасылка). Lewis, M. Paul (ed.), 2009. Ethnologue: Languages of the World, Sixteenth edition. Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2012. Праверана 21 ліпеня 2012.
- UNESCO (англ.). — UNESCO Atlas of the World's Languages in Danger. Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2012.
- Ці долнасорбская, ці долналужыцкая
- Широкова А. Г. Западнославянские языки
- Скорвид С. С. Серболужицкий (серболужицкие) и русинский (русинские) языки: к проблеме их сравнительно-исторической и синхронной общности // Исследование славянских языков в русле традиций сравнительно-исторического и сопоставительного языкознания. Информационные материалы и тезисы докладов международной конференции. — М., 2001. — С. 109—114.
- Ермакова М. И. Функционирование серболужицкого языка // Язык. Этнос. Культура. — М., 1994. — С. 151—165.
- Трофимович К. К. Лужицкий язык
- Енч Г., Недолужко А. Ю., Скорвид С. С. Серболужицкий язык. — С. 1—2. Архівавана 24 снежня 2013.
- Delnjoserbska rěčna komisija Архівавана 18 жніўня 2013.
- Janaš P. Dolnosrbská mluvnice. — Praha: Karolinum, 2011. — С. 39. — ISBN 978-80-246-1762-6.
- Janaš P. Dolnosrbská mluvnice. — Praha: Karolinum, 2011. — С. 43. — ISBN 978-80-246-1762-6.
- Janaš P. Dolnosrbská mluvnice. — Praha: Karolinum, 2011. — С. 45-47. — ISBN 978-80-246-1762-6.
- Janaš P. Dolnosrbská mluvnice. — Praha: Karolinum, 2011. — С. 54-57, 64-72. — ISBN 978-80-246-1762-6.
- Janaš P. Dolnosrbská mluvnice. — Praha: Karolinum, 2011. — С. 97-114. — ISBN 978-80-246-1762-6.
- Janaš P. Dolnosrbská mluvnice. — Praha: Karolinum, 2011. — С. 120. — ISBN 978-80-246-1762-6.
- Janaš P. Dolnosrbská mluvnice. — Praha: Karolinum, 2011. — С. 218. — ISBN 978-80-246-1762-6.
- Janaš P. Dolnosrbská mluvnice. — Praha: Karolinum, 2011. — С. 275. — ISBN 978-80-246-1762-6.
- Frinta A. Česká jména lužickosrbského původu // Naše řeč. — 1956. — Т. 39. — № 9-10.
Remove ads
Сеціва
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads