Ганна Іванаўна Маслоўская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ганна Іванаўна Маслоўская
Remove ads

Ганна Іванаўна Маслоўская (6 студзеня 1920, вёска Курсевічы, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць — 11 лістапада 1980) — Герой Савецкага Саюза (1944).

Хуткія факты Ганна Іванаўна Маслоўская, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Да вайны працавала старшай піянерважатай Лынтупскай школы Пастаўскага раёна. У чэрвені 1941 г. добраахвотна ўступіла ў Чырвоную Армію. Трапіла ў акружэнне, наладзіла сувязь з партызанамі. У 1942 годзе па заданні падпольнай партыйнай арганізацыі з мэтай разведкі ўладкавалася ў Паставах на работу ў швейную майстэрню, якая абслугоўвала нацыстаў. 3 яе дапамогай падпольшчыкі знішчылі гітлераўскага генерала. З мая 1943 года — намеснік камісара па камсамольскай рабоце партызанскага атрада імя Пархоменкі партызанскай брыгады імя К. Я. Варашылава. 3 24 снежня 1942 г. па 4 ліпеня 1944 г. — член Пастаўскага падпольнага райкама ЛКСМБ.

Удзельнічала ў разгроме нацысцкіх гарнізонаў у Залессі, Лынтупах, Камаях, у падрывах варожых эшалонаў, чыгуначных рэек.

Пасля вайны стала прыёмнай маці 15 сірот, бацькі якіх загінулі ад рук нацыстаў.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads