Юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юбіле́йны меда́ль «60 гадо́ў Узбро́еных Сіл СССР» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 28 студзеня 1978 года ў адзначэнне 60-й гадавіны Узброеных Сіл СССР. Аўтар малюнка медаля — мастак Л . Д. Піпетка.
Remove ads
Палажэнне аб медалю
Юбілейным медалём «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» узнагароджваюцца:
- асобы афіцэрскага саставу, прапаршчыкі, мічманы i ваеннаслужачыя звыштэрміновай службы, якія знаходзяцца да 23 лютага 1978 года на сапраўднай ваеннай службе ў Савецкай Арміі, Ваенна-Марскім Флоце, войсках Міністэрства ўнутраных спраў СССР, войсках і органах КДБ пры Савеце Міністраў СССР;
- былыя чырвонагвардзейцы, ваеннаслужачыя, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях па абароне Савецкай Радзімы ў радах Узброеных Сіл СССР, партызаны грамадзянскай вайны і Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гг.;
- асобы, звольненыя з сапраўднай ваеннай службы ў запас або адстаўку, праслужылі ў Савецкай Арміі, Ваенна-Марскім Флоце, войсках Міністэрства ўнутраных спраў СССР, войсках і органах КДБ пры Савеце Міністраў СССР 20 і больш каляндарных гадоў, або ўзнагароджаныя за перыяд праходжання сапраўднай ваеннай службы ордэнамі або медалямі СССР:
Юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля юбілейнага медаля «50 гадоў Узброеных Сіл СССР».
Па стану на 1 студзеня 1995 года юбілейным медалём «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» узнагароджана прыблізна 10 723 340 чалавек.
Remove ads
Апісанне медаля
Юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» вырабляецца з латуні і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм.
На адным боку медаля на фоне накіраваных увысь ляцячых ракет і баявых самалётаў змешчана выява салдата Савецкай Арміі з аўтаматам. Справа ад фігуры салдата на гарызонце мора намаляваная падводная лодка, над якой у два радкі размешчаны даты «1918» і «1978».
На адваротным боку медаля па акружнасці размешчаны надпісы: «Шестьдесят лет» і «Вооружённых Сил СССР», падзеленыя зорачкамі. У цэнтры — выява пяціканцовай зоркі з молатам і плугам пасярэдзіне, накладзенае на скрыжаваныя вінтоўку і шашку.
Края медаля абрамлены борцікам. Усе надпісы і выявы на медалі выпуклыя.
Медаль пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з пяцікутнай калодачкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай шэрага колеру шырынёй 24 мм. Края стужкі акантаваны чырвонай палоскай шырынёй 5 мм. Пасярэдзіне стужкі падоўжная палоска залацістага колеру шырынёй 1 мм.
Remove ads
Літаратура
- Володин А. Н., Мерлай Н. М. Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 94—95. — ISBN 5-7062-0111-0.
- Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. — Мн.: Народная асвета, 1986. — С. 226—227.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads