Ганна Данілаўна Каліва

Герой Сацыялістычнай Працы From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ганна Данілаўна Каліва (25 ліпеня 1915, Каменка, Горацкі раёнБССР — 1 сакавіка 1998, Каменка, Горацкі раён, Беларусь) — Герой Сацыялістычнай Працы (1960), Заслужаны механізатар БССР (1963), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1963—1967), дэлегат Трэцяга Усесаюзнага з’езда калгаснікаў (1969).

Хуткія факты Ганна Данілаўна Каліва, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Ганна Каліва нарадзілася ў вёсцы Каменка Горацкага раёна ў 1915 годзе.

У 1938 годзе скончыла курсы трактарыстаў у Мсціславе. З 1939 года працавала трактарысткай у Ленінскай МТС Горацкага раёна. У 1940 г. была ўдзельніцай Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі ў Маскве. У час Вялікай Айчыннай вайны працавала механізатарам у эвакуацыі.

Пасля вайны скончыла курсы механізатараў пры Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі і ўзначаліла ў Горацкай МТС адну з першых у Беларусі дзявочых трактарных брыгад. У 1950—1970 гадах працавала ў Горацкай МТС, калгасах «Советская Беларусь» і «50 гадоў БССР» брыгадзірам трактарнай брыгады.

У тыя гады існаваў пагектарны догляд трактароў, машыны ставілі на рамонт пасля пэўнай колькасці апрацаваных гектараў зямлі, але Ганна Данілаўна прапанавала ўзяць за аснову колькасць выкарыстанага трактарам гаручага і фактычную працу. Гэта давала вялікую эканомію. Свае прапановы і працоўны досвед яна абагульніла ў брашуры «Даўгавечнасць машын — справа механізатараў», якую выдалі ў Мінску. Брашуру ацанілі не толькі механізатары, але і навукоўцы.

Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1960 годзе. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1963—1967 гадах. Заслужаны механізатар БССР (1963). З 1970 года — на пенсіі. Памерла 1 сакавіка 1998 года ў вёсцы Каменка Горацкага раёна.

Remove ads

Узнагароды

Памяць

У яе гонар на алеі Герояў Савецкага Саюза і Сацыялістычнай Працы ў Горках усталяваны памятны знак.

Бібліяграфія

  • Каліва, Г. Д. Даўгавечнасць машын — справа механізатараў / Г. Д. Каліва — Мн.: Ураджай, 1964. 44 с.

Літаратура

  • Алиева, Л. Хозяйка техники / Л. Алиева // Стахановцы полей: к пятидесятилетию стахановского движения : [сборник]. — Москва : Агропромиздат, 1985. — С. 214—226.
  • Каліва, Ганна Данілаўна // Беларуская ССР: кароткая энцыклапедыя: у 5-і т. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 273.
  • Каліва, Ганна Данілаўна // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Горацкага раёна. — Мінск, 1996. — С. 542.
  • Каливо, Анна Даниловна // Гордость и слава Могилевщины: Герои Социалистического Труда. — Могилев, 2005. — С. 48.
  • Каливо, Анна Даниловна: [бригадир женской тракторной бригады, Герой Социалистического Труда] // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического труда: биографический справочник / составители И. Н. Кулан [и др.]. — Минск : БелЭН, 2014. — С.106.
  • Капустин, А. Девиз — мастерство / А. Капустин // Дела их золотом горят: очерки / составители: В. П. Бербего, И. И. Гаврилов. — Мінск, 1976. — С.127-133.
  • Лившиц, В. Каливо Анна Даниловна / Владимир Лившиц // Лившиц, В. Гордость и слава Горецкой земли: в 3-х книгах / Владимир Лившиц. — Горки, 2015. — Книга 3: Герои Социалистического Труда, заслуженные работники народного хозяйства, культуры, художники и писатели. — С. 11.
  • Ракітны, М. Глыбокі след / М. Ракітны // Беларусь. — 1963. — № 6. — С. 19-20.
Remove ads

Спасылкі

  • Лившиц, В. М. Решила стать трактористкой, насмотревшись советских фильмов: [о Герое Социалистического Труда Каливо Анне Даниловне] / Владимир Лившиц // Узгорак. — 2015. — 30 ліпеня. — С. 7.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads