Ганна Мікалаеўна Кісліцына
беларуская літаратуразнаўца, крытык, публіцыст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ганна Мікалаеўна Кісліцына (нар. 8 верасня 1967, Драгічын, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі літаратурны крытык, літаратуразнаўца, публіцыст. Доктар філалагічных навук (2016).
Remove ads
Біяграфія
Яе бацькі — доктар філалагічных навук Міхась Тычына і літаратурны крытык Ала Кабаковіч[2].
Скончыла Беларускі філіял філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, аспірантуру Інстытута літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Пасля вучобы выкладала ў Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа.
Старшы навуковы супрацоўнік аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАНБ Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Аўтар манаграфій па гісторыі літаратуры. Вядзе калонку ў газеце «Звязда»[3] і калонку на сайце «Новая Еўропа»[4]. З 2018 года вядзе рубрыку на TUT.BY з літаратурнымі і крытычнымі артыкуламі[5].
Remove ads
Узнагароды
- 2004 — лаўрэат літаратурнай прэміі «Залатая літара» за зборнік «12+1» (сумесна з А. Івашчанкам, А.Хадановічам).
 - 2007 — лаўрэат прэміі Зоры Кіпель (2007) за даследаванні ў галіне беларусазнаўства.
 
Бібліяграфія
- «Алесь Разанаў: праблема мастацкай свядомасці» (1997);
 - «Лірычная мініяцюра як жанр беларускай літаратуры» (2000);
 - «blonde attack» (2006);
 - «Новая літаратурная сітуацыя: змена культурнай парадыгмы» (2006);
 - «Чалавек постмадэрну ў сучаснай беларускай літаратуры» (2010).
 - Культурны градыент: ідэі, маніфесты, кірункі беларускай літаратуры на мяжы ХХ ― ХХІ стагоддзяў. — Мн.: Права і эканоміка, 2015.
 
Зноскі
- Národní autority České republiky Праверана 6 красавіка 2025.
 - Кислицына, Анна Николаевна (доктор филологических наук ; род. 1967). Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 12 жніўня 2019.(недаступная спасылка)
 - Ганна Кісліцына. Звязда. Праверана 12 жніўня 2019.
 - Ганна Кісліцына(недаступная спасылка). Новая Эўропа. Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2019. Праверана 12 жніўня 2019.
 - Авторские новости: Анна Кислицына (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2019. Праверана 12 жніўня 2019.
 
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads