Нацыянальная бібліятэка Беларусі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нацыянальная бібліятэка Беларусіmap
Remove ads

Нацыянальная бібліятэка Беларусі (НББ), поўная назва Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальная бібліятэка Беларусі» — галоўная ўніверсальная навуковая бібліятэка Беларусі. Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі — Вадзім Францавіч Гігін[2].

Хуткія факты Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Краіна ...
Remove ads
Remove ads

Гісторыя бібліятэкі

Заснаванне

Нацыянальная бібліятэка Беларусі заснавана паводле пастановы Савета Народных Камісараў БССР ад 15 верасня 1922 года як Беларуская дзяржаўная і ўніверсітэцкая бібліятэка. На працягу амаль 40 гадоў яе ўзначальваў Іосіф Бенцыянавіч Сіманоўскі.

Фонды бібліятэкі на момант адкрыцця налічвалі толькі 60 тысяч асобнікаў, якімі карысталіся 1,1 тысяч чалавек. Але ўжо ў 1926 годзе яны павялічыліся да 300 тысяч, якімі карысталіся 5,5 тысяч чытачоў, стаўшы такім чынам найбуйнейшым універсальным бібліятэчным зборам па ўсіх галінах ведаў, і ў першую чаргу па беларусазнаўчай тэматыцы. Бібліятэка актыўна ўдзельнічала ў культурна-нацыянальным будаўніцтве, беларусізацыі, развіцці дзяржаўнай структуры. Рост фондаў і павелічэнне актыўнасці чытачоў прывялі да вываду яе са складу БДУ і рэарганізацыі ў Беларускую дзяржаўную бібліятэку пастановай СНК БССР ад 14 мая 1926 года.

У 1932 годзе Беларуская дзяржаўная бібліятэка пераехала з Юбілейнага дому ў новы будынак у модным тады канструктывісцкім стылі (архітэктар Георгій Лаўроў).

Другая сусветная вайна

На пачатку Вялікай Айчыннай вайны фонды бібліятэкі налічвалі больш за 2 млн тамоў, якімі карысталіся 15 тысяч чалавек. За тры гады акупацыі фонды бібліятэкі былі фактычна цалкам разрабаваны, багатае спецыяльнае абсталяванне знішчана, моцна пашкоджаны і сам будынак.

Яшчэ ў 1943 годзе пры эвакуіраванай у Маскву Акадэміі навук БССР была створана рабочая група па фармаванні кніжнага фонду. Рашэнне пра ўзнаўленне працы бібліятэкі было прынята адразу па вызваленні Мінска, у ліпені 1944 года, а ўжо ў кастрычніку 1944 года адкрыліся яе чытальныя залы. Велізарная дапамога ва ўзнаўленні фонду, як і ў першапачатковай яго арганізацыі, была аказаная шматлікімі бібліятэкамі саюзных рэспублік.

Пасля Другой сусветнай вайны

Сістэматычны пошук вывезеных кніг у Германіі, Польшчы, Чэхаславакіі, Венгрыі распачаўся ў 1945 годзе. У 1947 годзе фонды бібліятэкі дасягнулі даваеннага ўзроўню.

Thumb
Уваход у стары будынак бібліятэкі на паштовай марцы Беларусі

У 1962 годзе бібліятэка атрымала новы корпус на вуліцы Кірава, які дазволіў на час вырашыць праблему з недахопам працоўных плошчаў для работы чытачоў і захоўвання фондаў. У 1972 годзе бібліятэка з нагоды 50-гадовага юбілею ўзнагароджана найвышэйшай грамадскай і дзяржаўнай узнагародай СССР — ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Бібліятэка ў незалежнай Беларусі

19 мая 1992 года, пасля набыцця Рэспублікай Беларусь дзяржаўнай незалежнасці і суверэнітэту, Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У. І. Леніна была перайменавана ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Да таго часу яна ўжо мела вострую неабходнасць у будаўніцтве новага комплексу, бо стары комплекс будынкаў быў не ў стане задаволіць патрабаванні грамадства ў галіне бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання. Але на працягу 1990-х гадоў бібліятэка была вымушана весці працу на фоне абмежаваных магчымасцей старых будынкаў для захоўвання фондаў, абслугоўвання чытачоў, службовых памяшканняў.

7 сакавіка 2002 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў загад «Аб будаўніцтве будынка дзяржаўнай установы „Нацыянальная бібліятэка Беларусі“». 1 лістапада 2002 года адбылася закладка падмурка новага будынка бібліятэкі, паводле праекта творчага калектыву М. К. Вінаградава і В. У. Крамарэнкі, які яшчэ ў 1989 годзе перамог на міжнародным конкурсе на найлепшае архітэктурнае рашэнне новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Датычна Нацыянальнай бібліятэкі, асабліва ў дзяржаўных СМІ, часта ўжываюцца клішэ «беларускі дыямент» або «алмаз ведаў», бо архітэктурнае рашэнне новага будынка сваёй формай нагадвае ўжывальнікам агранены алмаз (дыямент) і, паводле іх, сімвалізуе каштоўнасць ведаў, прыгажосць і разнастайнасць свету. У народзе, таксама праз архітэктурную форму, атрымала мянушку «Чупа-Чупс». Новы будынак адкрыўся для карыстальнікаў 16 чэрвеня 2006 года.

Нацыянальная бібліятэка — найбуйнейшы інфармацыйны цэнтр Беларусі. На 1 студзеня 2023 года аб’ём фонду бібліятэкі[3] дасягнуў 10,5 млн асобнікаў і ўключае друкаваныя выданні, рукапісы, мікракопіі дакументаў, электронныя і іншыя матэрыялы на больш чым 80 мовах, створаныя ў Беларусі і замежных краінах.

Бібліятэка валодае самай вялікай у краіне калекцыяй рукапісных кніг[4] — больш за 1 тыс. адзінак на старажытнарускай, царкоўнаславянскай, польскай, рускай, лацінскай і іншых мовах.

У 2022 годзе Нацыянальную бібліятэку наведалі 79 тыс. карыстальнікаў, якім было выдадзена 1,8 млн экзэмпляраў кніг і часопісаў. Колькасць віртуальных карыстальнікаў па выніках 2022 года склала звыш 126 тыс. чалавек.

Сёння для чытачоў працуюць 17 чытальных залаў[5], разлічаных на 1,5 тыс. пасадачных месцаў. Для карыстальнікаў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі ў бібліятэцы абсталяваны спецыяльны санітарны пакой, пандусы, ліфт, механічны пад’ёмнік (для наведвальнікаў з парушэннямі апорна-рухальнага апарата). Для людзей з дрэнным зрокам прадугледжаны працоўныя месцы са спецыяльным абсталяваннем[6].

На 1 чэрвеня 2023 года бібліятэка забяспечвае доступ да 71 базы даных (19 айчынных, 43 — краін СНД і Балтыі, 9 — замежных) ад 37 найбольш аўтарытэтных і сусветна вядомых вытворцаў і агрэгатараў інфармацыйных рэсурсаў.

На сённяшні дзень з дапамогай інтэрнэт-партала бібліятэка ажыццяўляе анлайн-паслугі[7] праз спецыялізаваныя віртуальныя службы: «Электронная дастаўка дакументаў», «Спытай бібліятэкара», «Віртуальны цэнтр прававой інфармацыі», «Адкрытая інфармацыя» і інш.

Віртуальная чытальная зала[8] Нацыянальнай бібліятэкі забяспечвае аддаленым карыстальнікам доступ да паўнатэкставых, рэфератыўных, бібліяграфічных і фактаграфічных баз даных.

Ідзе працэс стварэння электроннай бібліятэкі, аб’ём якой на пачатак 2023 г. склаў амаль 670 тыс. дакументаў. Гэта самы вялікі збор дакументаў у электронным выглядзе сярод бібліятэк краіны. Каб толькі прагартаць дадзены масіў з хуткасцю 1 старонка ў секунду, спатрэбіцца 75 сутак. Для праслухоўвання музычнай калекцыі НББ, якая ўвайшла ў электронную бібліятэку, спатрэбіцца 26 600 гадзін, або больш за 3 гады, калі слухаць 24 гадзіны ў суткі без перапынку[9].

Нацыянальная бібліятэка сёння — гэта не толькі найбуйнейшы інфармацыйны, але і сацыякультурны, адукацыйны цэнтр краіны. Штогод у яе сценах праводзіцца больш за 200 сацыякультурных, адукацыйных і навуковых мерапрыемстваў.

Да ўвагі наведвальнікаў — зменныя экспазіцыі ў пяці мастацкіх галерэях[10] («Атрыум», «Лабірынт», «Ракурс», «Панарама» і «Мабільная»).

Нязменнай цікавасцю карыстаецца і музей кнігі[11], у якім прадстаўлена больш за 300 унікальных кніжных помнікаў — рукапісных, старадрукаваных, рэдкіх выданняў XV—XXI стагоддзяў.

Штогод у бібліятэцы праходзіць каля 30 мастацкіх і больш за 150 кніжных выставак.

Нацыянальная бібліятэка з’яўляецца навукова-даследчым цэнтрам па бібліятэчнай справе. Сярод найбуйнейшых навуковых праектаў міжнароднага ўзроўню апошніх гадоў — грандыёзны праект 2017 г. па факсімільным узнаўленні кніжнай спадчыны Ф. Скарыны (21 том), прымеркаваны да 500-годдзя выдання першай беларускай і ўсходнеславянскай кнігі[12].

Акрамя таго, бібліятэкай рэалізаваны праекты па факсімільным узнаўленні ўнікальных рукапісных помнікаў славянскага пісьменства — Слуцкага Евангелля (XVI ст.), Полацкага Евангелля (кан. XII — пач. XIII ст.), Тураўскага Евангелля (XI ст.); а таксама першадрукаў — Берасцейскай Бібліі 1563 г. (самай вялікай кнігі ў гісторыі айчыннага друку вагой 15 кг), першага «Буквара» 1618 г.[13] і інш.

8 студзеня 2013 года праца калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі была адзначана Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за значны ўклад у развіццё бібліятэчнай справы, рэалізацыю комплексу мерапрыемстваў па захаванні і папулярызацыі кніжнай спадчыны Беларусі.

Па выніках 2017 года калектыў бібліятэкі ўзнагароджаны прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» за працу па факсімільным аднаўленні і папулярызацыі кніжнай спадчыны Францыска Скарыны[14].

Thumb
Парк Пісьменнікаў
Remove ads

Асноўныя параметры будынка

  • Агульная плошча будынка — 113 669 кв. м;
  • Плошча фондасховішча — 54 960 кв. м;
  • Будаўнічы аб’ём будынка — 420 558 куб. м;
  • Аб’ём фондасховішча — 200 580 куб. м;
  • Вышыня будынка — 73,67 м;
  • Умяшчальнасць фондасховішча — 14 млн адзінак захоўвання;
  • Колькасць чытацкіх месцаў — 2000;
  • Колькасць чытальных залаў — 17;
  • Колькасць аўтаматызаваных рабочых месцаў карыстальнікаў і персаналу — больш за 1500.
Remove ads

Вядомыя супрацоўнікі

Крыніцы

Loading content...

Літаратура

Loading content...

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads