Ганна Леанідаўна Харашкевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ганна Леанідаўна Харашкевіч (руск.: Анна Леонидовна Хорошкевич; 28 сакавіка 1931 — 1 мая 2017) — расійскі гісторык, доктар гістарычных навук.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Працавала ў Інстытуце славяназнаўства РАН. Асноўныя сферы навуковых інтарэсаў — гісторыя міжнародных адносінаў у рэгіёне Усходняй Еўропы 14—17 ст., крыніцазнаўства і археаграфія, Метрыка ВКЛ. Разам з С. Каштанавым падрыхтавала «Методические рекомендации по изданию и описанию Литовской Метрики» (Вільнюс, 1985). Апублікавала «Полоцкие грамоты XIII — начала XVI вв.» (Вып. I—VI. Масква, 1977—1989). Сярод найважнейшых публікацый кнігі: «Русское государство в системе международных отношений конца XV — начала XVI в.», «Русское государство в системе международных отношений середины XVI в.» (Масква, 1980, 2003), «Русь и Крым: От союза к противостоянию. Конец XV — начало XVI вв.» (Масква, 2001). Удзельнічала ў падрыхтоўцы да выдання твораў Сігізмунда Герберштэйна (Масква, 1988) і Міхалона Літвіна (Масква, 1994).
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads