Ганна Міхайлаўна Мезенка

вучоны ў галіне мовазнаўства From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ганна Міхайлаўна Ме́зенка[1] (нар. 6 сакавіка 1948, в. Альбянка, Нясвіжскі раён, Мінская вобласць) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1991), прафесар (1993). Дэлегат I з’езда вучоных Рэспублікі Беларусь (2007).

Хуткія факты Ганна Міхайлаўна Мезенка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (спецыяльнасць «Руская мова і літаратура», 1971; аспірантура, спецыяльнасць «Руская мова», 1974), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (дактарантура, спецыяльнасць «Руская мова», 1991).

Працуе ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава (з 1974 года, філалагічны факультэт, кафедра агульнага і рускага мовазнаўства, з 1991 года — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: русістыка; беларусістыка; анамастыка; лексікалогія; словаўтварэнне.

Remove ads

Узнагароды

Званне «Выдатнік адукацыі Беларускай ССР» (1983), Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам (1986), прэмія НАН Беларусі (1999), Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2003), медаль Францыска Скарыны (2010).

Бібліяграфія

  • Урбанонимия Белоруссии : диссертация … доктора филологических наук : 10.02.01 ; 10.02.02 : защищена 18.06.1991 : утверждена 15.11.1991 / Мезенко Анна Михайловна. — Минск, 1991.
  • Назвы вуліц расказваюць / Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь, Віцебскі дзяржаўны універсітэт [аўтар: Мезенка Ганна Міхайлаўна]. — Віцебск : [Выдавецтва Віцебскага універсітэта], 1995. — 84 с.; 21 см.
  • Беларуская анамастыка : Навуч. дапаможнік для студэнтаў ун-таў / Г. М. Мезенка. — Мн. : Выш. шк., 1997. — 119 с. ; 20 см. — Библиогр.: с. 116—118 и в подстроч. прим.
  • Гісторыя беларускай зямлі ва ўласных імёнах: па слядах Дзён пісьменства : манаграфія / Г. М. Мезенка, І. Л. Капылоў ; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. П. М. Машэрава». — Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2015. — 139 с. : ил. ; 20 см. — Бiблiягр.: с. 129—135 (90 назв.)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads