Ганна Юр’еўна Нятрэбка
расійская і аўстрыйская оперная спявачка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ганна Нятрэбка (нар. 18 верасня 1971, Краснадар) — расійская оперная спявачка (сапрана). Скончыла Санкт-Пецярбургскую дзяржаўную кансерваторыю імя М. А. Рымскага-Корсакава.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася і вырасла ў Краснадары ў сям’і, якая паходзіць з кубанскіх казакоў. Маці — Ларыса Іванаўна Нятрэбка (1944—2002), інжынер, бацька — Юрый Мікалаевіч Нятрэбка (1934—2021), геолаг. Там жа пачала займацца музыкай і спевамі. Была салісткай хору «Кубанская піянерыя» пры Палацы піянераў і школьнікаў Краснадарскага края.
Вучылася ў Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі, клас прафесара Тамары Навічэнка.
У 1993 годзе перамагла на конкурсе імя М. І. Глінкі і была запрошана ў Марыінскі тэатр, дзе выконвала шырокі рэпертуар з дырыжорам Валерыем Гергіевым, які «адкрыў» яе.
У 1995 годзе дэбютавала ў Сан-Францыска (Людміла, «Руслан і Людміла»).
У 2002 годзе адбыўся дэбют Нятрэбка ў Метрапалітэн-опера (Наташа, «Вайна і мір»). У тым жа годзе яна дэбютавала ў ролі Донны Ганны ў оперы «Дон Жуан» Моцарта, якая прайшла ў рамках фестывалю ў Зальцбургу пад кіраўніцтвам Нікалауса Арнанкура.
Remove ads
Узнагароды
- Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі ў галіне літаратуры і мастацтва (2004) — за таленавітае ўвасабленне на опернай сцэне вобразаў рускай і сусветнай класікі, якое праслаўляе вялікія традыцыі айчыннай вакальнай школы (2005);
- Народная артыстка Расійскай Федэрацыі (2008).
Зноскі
- Anna Jurjewna Netrebko // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Корябин И. «Эрнани» из «Метрополитен-опера» // (untranslated) — 2012. Праверана 25 жніўня 2017.
- Мокроусов А. А лучше бы с верблюдами. Анна Нетребко и Ширин Нешат дебютировали в «Аиде» // Colta.ru — 2017. Праверана 25 жніўня 2017.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads