Ганна Севярынец

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ганна Канстанцінаўна Севяры́нец (нар. 23 кастрычніка 1975, Мінск[3]) — беларуская выкладчыца, журналістка і пісьменніца. Літаратуразнаўца[4], даследчыца беларускай літаратуры[5].

Хуткія факты Ганна Севярынец, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і беларускага журналіста Канстанціна Севярынца. Скончыла філалагічны факультэт БДУ, аспірантуру па кафедры рускай літаратуры. Жыве ў Смалявічах.

Працавала ў школах і гімназіях Мінска, некаторы час — у камерцыйнай сферы. Затым выкладала беларускую і рускую мову і літаратуру ў Смалявіцкай раённай гімназіі. Прызнана «Настаўнікам года Смалявіцкага раёна — 2019»[6]. Улетку 2020 года скончыўся яе 5-гадовы працоўны кантракт, які адміністрацыя не працягнула[7]. Гэтаму папярэднічала публікацыя верша Ганны Севярынец «А я за вас не галасавала ніколі» на сайце беларускай службы «Радыё Свабода»[8], як рэакцыі на ваяўнічыя заявы Аляксандра Лукашэнкі, дзе той згадваў расстрэлы тысячы чалавек у Андыжане, калі былы ўзбекскі прэзідэнт Іслам Карымаў падавіў путч.

Remove ads

Прызнанне

Remove ads

Бібліяграфія

Проза

  • «Дзень святога Патрыка» (2017, выд. «Регистр»)[10]
  • «Гасцініца „Бельгія“» (2019, выд. «Регистр»)
  • «Мая школа» (2021, выд. «Лімарыус»)

Публіцыстыка

  • «Уладзімір Дубоўка: ён і пра яго». Дакументальная біяграфія. (2017 г., выд. «Лімарыус»)
  • Алесь Дудар. Выбраныя творы. Укладанне, прадмова, каментары Ганны Севярынец (2017 г., выд. «Лімарыус»)
  • «Вакол Пятра Глебкі» (2019 г., выд. «Лімарыус»)
  • «Янка Купала. Выбраныя творы». Укладанне, прадмова, каментары Ганны Севярынец (2020 г., выд. «Лімарыус»)
  • «Тры Анегіны: Пушкін, Дудар, Куляшоў». Укладанне, прадмова, каментары Ганны Севярынец (2020 г., выд. «Рэгістр»)
  • «Савецкая Беларусь пад рэдакцыяй Міхася Чарота. Беларуская савецкая паўсядзённасць у памяці газетнага радка». (2024 г., выд. Chabor Pablishing, Варшава)

Паэзія

  • «Тое, што сказалася вершам» (2023, выд. «Hochroth», Візенбург/Марк, Германія)

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads