Смалявічы
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Смаляві́чы[4] (трансліт.: Smaliavičy) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Смалявіцкага раёна. За 35 км на ўсход ад Мінска; чыгуначная станцыя на лініі Мінск — Орша. Аўтадарогі злучаюць горад з Чэрвенем, Лагойскам, Смілавічамі.
Remove ads
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню згадваюцца каля 1448 года як валоданне Доргевіча. З 1508 года мястэчка ў Менскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага, валоданне князёў Астрожскіх, затым Радзівілаў, Вітгенштэйнаў, Гагенлоэ. Мястэчка моцна пацярпела падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) і Паўночнай вайны (1700—1721).
У складзе Расійскай імперыі
У 1793 годзе мястэчка адыйшло ў склад Расійскай імперыі, з 1795 года — цэнтр воласці Барысаўскага павета.
У канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзяў дзейнічалі 2 фабрыкі (Смалявіцкія лесапільныя прадпрыемствы): лесапільная і дрэваапрацоўчая (1894—1914), лесапільная і мукамольная (1890—1910) і мануфактура (1895—1902)[5]. Выраблялі дошкі, шавецкія шпількі, муку і крупы. Мелі паравыя машыны і паравыя катлы. У 1899—1900 гадах працавала ад 40 чалавек (на мануфактуры) да 68 чалавек (на фабрыках).
У 1909—1915 гадах у Смалявічах дзейнічаў шклозавод «Вікторыя» па вырабу ліставога шкла і бутэлек[5]. У 1910 годзе на ім працавала 160 рабочых, у 1913 годзе — 95 рабочых[5].
У пачатку XIX стагоддзя ў мястэчку змяшчаўся палац, які згарэў у 1819 годзе. У 1871 годзе каля Смалявічаў была пабудавана чыгуначная станцыя Вітгенштэйнаўская. У 1863 годзе — земскае народнае вучылішча, паштова-тэлеграфнае аддзяленне, бровар, рамесныя майстэрні па вытворчасці вопраткі і абутку, кузні.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Смалявічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Смалявічы ўвайшлі ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 — у ЛітБел ССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 года пад акупацыяй Польшчы.
З 31 ліпеня 1920 года ў БССР. У 1924 годзе Смалявічы зрабіліся цэнтрам раёна, з 1938 года атрымалі статус гарадскога пасёлка. У гады Вялікай Айчыннай вайны акупанты знішчылі тут 2 тыс. жыхароў, у створаным гета расстралялі каля 3 тыс. чалавек. З 1968 года гарадскі пасёлак атрымаў статус горада. У 1998 годзе Смалявічы атрымалі герб.
20 кастрычніка 1995 года адміністрацыйныя адзінкі Смалявіцкі раён і горад Смалявічы, якія маюць агульны адміністрацыйны цэнтр, аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку — Смалявіцкі раён[6].
У 2008 годзе ў склад горада ўвайшлі вёскі Крыніца, Рабы Слуп, Уборкі [7].
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1897 — 3037 чал.[8] (2757 жыхароў, 299 двароў[5]).
- XX стагоддзе: 1939 — 6,8 тыс. чал.[5]; 1970 — 9,6 тыс. чал.[8]; 1995 — 14,3 тыс. чал.[8]
- XXI стагоддзе: 2001 — 14,0 тыс.— чал.[5]; 2006 — 14,2 тыс. чал.; 2007 — 14,2 тыс. чал.; 2014 — 15 605 чал.[9]; 2015 — 15 861 чал.[10]; 2016 — 16 547 чал.[11]; 2017 — 16 643 чал.[12].
Remove ads
Эканоміка
Прадпрыемствы машынабудавання, будаўнічых матэрыялаў, харчовай, лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці. Гасцініцы «Вясна» і «Прыазёрная».
Славутасці
Узнагароды
У 2025 годзе да 80-й гадавіны заканчэння Вялікай Айчыннай вайны горад Смалявічы ўзнагароджаны вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны»[13][14].
Вядомыя асобы
- Уладзімір Алейнік (нар. 1959) — скакун у ваду, прызёр Алімпійскіх гульняў.
- Уладзімір Данец (нар. 1945) — беларускі архітэктар.
- Віктар Зайцаў (нар. 1955) — беларускі архітэктар.
- Пятро Краўчанка (нар. 1950) — беларускі палітык, дыпламат і гісторык.
- Аляксандр Кулінковіч (1972—2018) — беларускі рок-музыкант, журналіст, паэт, заснавальнік і вакаліст гурта Neuro Dubel.
- Марына Лобач (нар. 1970) — беларуская гімнастка, алімпійская чэмпіёнка.
- Аляксандр Матусевіч (1937—1998) — вучоны ў галіне кампазіцыйных матэрыялаў і апрацоўкі металаў, доктар тэхнічных навук[15].
- Гаўрыіл Ціхаў[16] (1875—1960) — астраном, член-карэспандэнт АН СССР, ганаровы акадэмік АН БССР.
- Міхась Юдэлевіч (1914—1941) — драматург і тэатральны крытык.
Remove ads
Галерэя
- Будынак пошты
- Стары выгляд кінатэатра Радзіма
- Дом Культуры
- Універмаг
- Пажарная станцыя
- Возера
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads