Ганна Тарасаўна Анішчук

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ганна Тарасаўна Анішчук (нар. 8 студзеня 1957, в. Млынавэ Ратнэўскага раёна Валынскай вобласці, Украіна) — беларускі настаўнік і палітык.

Хуткія факты Ганна Тарасаўна Анішчук, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла Кіеўскі дзяржаўны педагагічны інстытут, настаўнік гісторыі, грамадазнаўства.

Працоўную дзейнасць пачала настаўніцай гісторыі Канышчанскай васьмігадовай школы ва Украіне. Працавала настаўніцай гісторыі Выдраніцкай сярэдняй школы, загадчыкам музея ў сяле Картэлісы Ратнэўскага раёна, старшым навуковым супрацоўнікам навукова-экспазіцыйнага аддзела мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой». Была настаўнікам гісторыі, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце, дырэктарам сярэдняй школы № 11 горада Брэста. Займала пасаду дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 6 г. Брэста імя Маршала Савецкага Саюза Г. К. Жукава».

Выбіралася дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

У красавіку 2024 года была выбрана дэлегаткай на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў[2].

Remove ads

Узнагароды

Мае Падзячнае пісьмо Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь[3].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads