Нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя М. П. Драгаманава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя М. П. Драгаманава
Remove ads

Нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя М. П. Драгаманава (укр.: Національний педагогічний університет імені М.П.Драгоманова) — вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Кіеў, Украіна.

Хуткія факты Нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя М. П. Драгаманава, Арыгінальная назва ...

Універсітэт фактычна быў заснаваны 4 снежня 1834 года, калі пры Кіеўскім універсітэце Святога Уладзіміра быў адкрыты педагагічны інстытут. У 1858 годзе педагагічны інстытут быў ператвораны ў вышэйшыя двухгадовыя педагагічныя курсы пры Кіеўскім універсітэце, а ў 1863 годзе на базе курсаў была створана асобная ўстанова адукацыі — Кіеўскія вышэйшыя педагагічныя курсы. У 1909 годзе Кіеўскія вышэйшыя педагагічныя курсы былі ператвораныя ў Кіеўскі настаўніцкі інстытут. У 1920 годзе Універсітэт Святога Уладзіміра, Універсітэт Святой Вольгі і Кіеўскі настаўніцкі інстытут былі аб’яднаны ў Кіеўскі інстытут народнай адукацыі (КІНА). Інстытуту было прысвоена імя Міхаіла Драгаманава. У 1936 годзе КІНА быў ператвораны ў Кіеўскі педагагічны інстытут імя Максіма Горкага. Пасля здабыцця Украінай незалежнасці, інстытут быў ператвораны ва ўніверсітэт і яму зноў было прысвоена імя Драгаманава[1].

Remove ads

Факультэты

У склад універсітэта ўваходзяць наступныя факультэты[2]:

  • Гістарычны факультэт
  • Інжынерна-педагагічны факультэт
  • Інстытут бесперапыннай адукацыі
  • Факультэт замежнай філалогіі
  • Факультэт інфарматыкі
  • Факультэт мастацтваў імя Анатоля Аўдзіеўскага
  • Факультэт менеджменту адукацыі і навукі
  • Факультэт паліталогіі і права
  • Факультэт педагогікі і психалогии
  • Факультэт прыродна-экалагічнай адукацыі і экалогіі
  • Факультэт псіхалогіі
  • Факультэт сацыяльна-эканамічнага адукацыі і кіравання
  • Факультэт спецыяльнай і інклюзіўны адукацыі
  • Факультэт украінскай філалогіі і літаратурнай творчасці імя Андрэя Малышкі
  • Факультэт фізічнага выхавання, спорту і культуры
  • Факультэт філасофіі і грамадазнаўства
  • Фізіка-матэматычны факультэт
Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads