Ганна Фёдараўна Заслаўская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ганна Заслаўская (? — 1571/1572) — вялікалітоўская арыстакратка.
Remove ads
Біяграфія
З княжацкага роду Заслаўскіх , галіны Гедымінавічаў. Адзінае дзіцё князя Фёдара Заслаўскага , старосты браслаўскага і аршанскага, і Соф’і з Сангушак. У 1537 (паводле іншых звестак, у 1544—1546) выйшла замуж віленскага ваяводу Яна Глябовіча, якому ў пасаг прынесла частку отчыннага Заслаўскага княства з горадам Заслаўем. У шлюбе нарадзіла 4 дзяцей.
У 1549 годзе пасля смерці мужа пераехала ў Заслаўе, дзе займалася адукацыяй і выхаваннем дзяцей. У 1555 годзе апякунства над сынам перайшло да вялікага гетмана літоўскага Мікалая Радзівіла Рудога. У 1560 годзе яна атрымала сінекуру для свайго сына Яна пры двары Фердынанда I, імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі.
У 1565 годзе выйшла замуж за рускага ваяводу Гераніма Сяняўскага . Памерла ў 1571 ці 1572 годзе.
Remove ads
Сям’я
У першым шлюбе з Янам Юр’евічам Глябовічам, ваяводам віленскім, мела сына і трох дачок.
- Ян (каля 1544—1590), ваявода троцкі
- Ганна Альжбета (?— пасля 1590), жонка 1) старосты аршанскага Андрэя Адзінцэвіча; 2) староста слонімскі Міхаіл Геранім Валовіч; 3) Станіслаў Нарбут, ваявода мсціслаўскі
- Барбара, жонка Зыгмунта Вольскага, кашталяна чэрскага
- Дарота, жонка Мікалая Рэя, сына польскага пісьменніка Мікалая Рэя.
У другім шлюбе з Геранімам Сяняўскім , ваяводам рускім, дзяцей не было.
Remove ads
Зноскі
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 591–594.
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 591.
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 591–592.
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 593.
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 593–594.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads