Ян Юр’евіч Глябовіч
(пам. 1549) ваявода віленскі і канцлер літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ян Юр'евіч Глябовіч (~1480 — 23 красавіка 1549) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Староста жыжморскі, мсціслаўскі, бабруйскі, барысаўскі, радашковіцкі, ваявода віцебскі (з 1529), вялікі пісар літоўскі (з 1530), ваявода полацкі (з 1532), ваявода віленскі (з 1542), вялікі канцлер літоўскі (з 1546).
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў з магнацкага роду Глябовічаў. Сын Юрыя Глябовіча, ваяводы смаленскага, маці невядомая. З 1516 г. — маршалак каралеўскі. Належаў да прыхільнікаў двара, быў даверанай асобай кар. Боны. У 1522 г. падтрымаў гарантаванне Жыгімонту Аўгусту заняцця вялікакняжацкага стальца. Староста мсціслаўскі і радашковіцкі (узг. 1527). У 1529 г. Я. Ю. Глябовіч у ліку камісараў па ўдакладненні мяжы паміж ВКЛ і Каронай. З 1529 г. — ваявода віцебскі. Вялікі пісар літоўскі (узг. 1530). З 1532 г. — ваявода полацкі.
Паводле Попісу 1528 года, з сваіх і жонкавых маёнткаў выстаўляў 148 коней, а з маёнткаў сваіх «паней» яшчэ 88 коней. Прымаў удзел у вайне з Маскоўскай дзяржавай (1534—1537). Перад пачаткам ваенных дзеянняў, дасылаў з Полацка здабытыя праз шпегаў даведкі пра падзеі ў Маскоўскай дзяржаве. Улетку 1535 Я. Ю. Глябовiч разам з Янам Радзiвілам і Юрыем Алелькавічам, кіраваў адной з трох груповак войска ВКЛ, якая павінна была пад Полацкам падтрымаць дзеянні галоўнай арміі, але прадухіліць страты Себежа не здолела. У лютым 1536 разам з гетманам А. Неміровічам Я. Ю. Глябовіч спрабаваў вярнуць Себеж, але няўдала.
У снежні 1536 на чале пасольства ездзіў у Маскву, куды прыбыў 11 студзеня 1537 г. Пасольству не ўдалося заключыць мір з вяртаннем страчанага ў 1514 Смаленска. Было заключанае перамір'е на 5 гадоў, пры гэтым за ВКЛ заставаўся Гомель, а за Маскоўскай дзяржавай — Себеж і Севершчына. У 1542 зноў з пасольствам у Маскве, перамір'е працягнутае на 7 гадоў. Па вяртанні з Масквы, атрымаў староствы Бабруйскае і Барысаўскае. У тым жа 1542, пасля смерці Альбрэхта Гаштольда, прызначаны ваяводам віленскім. З 1546 — вялікі канцлер літоўскі.
Падтрымліваў каралеву Бону ў яе канфлікце з літоўскімі магнатамі, на Берасцейскім сойме (1544) гэтая яго пазіцыя выклікала галоснае абурэнне, з гэтае прычыны быў у ізаляцыі сярод паноў-рады, хоць і займаў сярод іх вышэйшае палажэнне. У 1540-х паўстала пытанне пра аб'яднанне ВКЛ з Польшчай і вакол яго разгарнулася барацьба груповак, пазіцыя Я. Ю. Глябовіча мяняліся, спачатку ён выступаў за больш цесную сувязь ВКЛ з Каронаю, пазней быў супраць гэтага.
Варагаваў з Радзівіламі. Так, пасля безпатомнай смерці Станіслава Гаштольда, міма ўдавы — Барбары з Радзівілаў — перавёў усю яго маёмасць на скарб, матываючы вымарачным правам гаспадара. Разам з Хадкевічамі і Осцікавічамі ствараў апазіцыю ўзмацненню Радзівілаў. Пасля смерці Я. Ю. Глябовіча гэтая барацьба не мела вынікаў, усе ўрады, у т.л. староства Барысаўскае за ім пераняў Мікалай Радзівіл Чорны, які сваю непрыязь да Я. Ю. Глябовіча перанёс на яго ўдаву.
Быў у трох шлюбах, першы з Ганнай з Барташэвічаў, другі з Соф'яй з Пяткевічаў, трэці з Ганнай Фёдараўнай з Заслаўскіх (з 1537 г., паводле інш. з сяр. 1540-х). За Ганнай з Заслаўскіх як пасаг атрымаў частку Заслаўя і Заслаўскага княства. Меў 10 дзяцей — (1) Ядвігу, (2) Станіслава, Крысціну, Соф'ю, Ганну, Эльжбету, (3) Яна, Эльжбету, Барбару і Дароту.
Remove ads
Зноскі
- Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 73, 160.
- Jaszczołt T. Ród Niemiry z Wsielubia. Niemirowiczowie i Szczytowie herbu Jastrzębiec do połowy XVI wieku // Unia w Horodle na tle stosunków polsko-litewskich: 600 lat unii horodelskiej ― od Krewa do Zaręczenia wzajemnego Obojga Narodów / пад рэд. S. Górzyński — Warszawa: DiG, 2015. — С. 229. — 312 с. — ISBN 978-83-7181-836-3
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 591–592.
- Monografia rodziny Szemiothów (Szemetów, Szemiotów) herbu Łabędź odmienny, XV―XXI wiek / пад рэд. H. Lulewicz — Warszawa: Neriton, 2022. — С. 84. — 851 с. — ISBN 978-83-66018-15-0
- Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 85. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 496.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads