Ганна Шакель

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ганна Шакель (1998, Маладзечна) — беларуская паэтка і перакладчыца.

Хуткія факты Ганна Шакель, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў 1998 годзе ў Маладзечне. Атрымала адукацыю ў МДЛУ. Навучалася ў Беларускім Калегіюме і Школе маладога літаратара «W/Rights».

Публікавалася ў выданнях «Маладосць» і «Дзеяслоў». У 2022 годзе творы Ганны Шакель увайшлі ў «Анталогію паэтак. Выбранае Вальжынай Морт». У дэбютнай кнізе «Цела мігдалу» (2023) паэтка даследуе чалавечую душу і яе шлях праз род, карані і памяць, гаворыць пра мінулае, якое не дае спакою; творы ў кнізе ствараюць наратыў, у цэнтры якога — рэфлексія над сабой і светам.

У яе вершах спалучаюцца біблейскія вобразы і фальклорныя матывы. Акцэнт робіцца на фанетыку і ідыяматыку[1].

Асобныя творы перакладзеныя на англійскую, нямецкую, украінскую, нарвежскую мовы.

Remove ads

Узнагароды

Пераможца прэміі імя Наталлі Арсенневай за 2023 год[2].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads