Ганна Юр’еўна Тарасюк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ганна Юр’еўна Тарасюк (нар. 30 кастрычніка 1997[2], Мінск) — беларуская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў кіданні кап’я. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 30 кастрычніка 1997 года ў Мінску.
Скончыла гімназію № 16 г. Мінска.
Вучылася ў Мінскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву (СДЮШАР) № 2 БФСТ «Дынама». Стыпендыят Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. На міжнародным узроўні дэбютавала ў 2013 годзе.
Ганну трэніравала маці Наталля Шыколенка, чэмпіёнка свету 1995 г. і сярэбраная прызёрка XXV Алімпійскіх гульняў у Барселоне (1992 г.) у кіданні дзіды.
Remove ads
Дасягненні
- Еўрапейскі юнацкі алімпійскі фестываль 2013, Утрэхт, Нідэрланды — серабро.
- Еўраазіяцкія гульні 2013 — золата.
- Сусветная гімназіяда па летніх відах спорту 2013, Бразілія — золата.
Чэмпіёнка летніх Алімпійскіх юнацкіх гульняў 2014 года ў кіданні дзіды з вынікам 59.52 м (асабісты рэкорд).
Пераможца Першынства Беларусі 2016 года ў кіданні дзіды з вынікам 54,92 м[3].
Срэбраная прызёрка Кубка Беларусі 2016 года ў кіданні дзіды з вынікам 53,30 м[3].
Бронзавая прызёрка чэмпіянату Беларусі 2016 года ў кіданні дзіды з вынікам 52,94 м[3].
Remove ads
Зноскі
- "Залатое кап'ё". Звязда. 26 жніўня 2014. Праверана 2014-09-24.
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: url-status (спасылка) - Hanna Tarasiuk // World Athletics database
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads