Наталля Іванаўна Шыколенка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Наталля Іванаўна Шыко́ленка (1 жніўня 1964(1964-08-01)[1], Андыжан15 мая 2025(2025-05-15)[2], Геленджык, Краснадарскі край) — беларуская і савецкая лёгкаатлетка чэмпіёнка свету 1995 г. і сярэбраная прызёрка XXV Алімпійскіх гульняў у Барселоне (1992 г.) у кіданні дзіды. Майстар спорта міжнароднага класа СССР (1987), заслужаны майстар спорту СССР (1992), заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1995). Спартсмен года Беларусі (1995).

Хуткія факты Наталля Шыколенка, Пол ...

Маці і асабісты трэнер Ганны Тарасюк. Сястра лёгкаталеткі Таццяны Шыколенкі.

Remove ads

Спартыўная кар’ера

Пачала займацца лёгкай атлетыкай у 1979 годзе. Выступала за ВФСТ «Дынама» (Мінск). Трэніравалася пад кіраўніцтвам М. М. Аўсяніка і А. З. Дзмітрусенкі.

У 1983 годзе заваявала тытул чэмпіёнкі СССР сярод юніораў у спаборніцтвах па кіданні дзіды. Праходзіла службу ў спартыўнай камандзе Узброеных Сіл МУС РБ. У 1987 г. прымала ўдзел ў Чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Рыме. У 1988 г. у спаборніцтвах па кіданні дзіды выйграла Кубак Еўропы.

Пры падрыхтоўцы да Чэмпіяната свету па лёгкай атлетыцы ў Токіа ў 1991 г. атрымала сур’ёзную траўмы нагі, тым не менш паехала і выступіла на чэмпіянаце, заняўшы 11-ае месца. Даволі хутка стан здароўя Наталлі выправіўся, і ў 1992 г. яна выйграла першынства СССР з с лепшым па тым часе ў свеце вынікам.

На Чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы 1993 г. у нямецкім Штутгарце заваявала бронзу (вынік — 65,64 м), на Чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы 1995 г. у шведскім Гётэбаргу — золата (вынік — 67,56 м). На Алімпіядзе ў Барселоне ў 1992 г. заваявала срэбны медаль, саступіўшы першынства немке Сільке Рэнк. На Алімпійскіх гульнях ў амерыканскай Атланце заняла 12-ае месца, трапіўшы на трэцяй спробе ў дрот, па якому рухалася відэакамера.

Працавала настаўнікам СДЮШАР № 2 БФСТ «Дынама».

Remove ads

Спартыўныя дасягненні

Асабісты рэкорд — кіданне дзіды на 71,40 м (1994). Пераможца першынств СССР, шасцікратная чэмпіёнка СССР (1988—1992), чэмпіёнка і рэкардсменка СНД (1992), уладальніца Кубка Еўропы і свету (1994), пераможца Спартакіядаў народаў СССР (1986, 1990), чэмпіёнка міра (1995), срэбная прызёрка XXV Алімпійскіх гульняў 1992 г.[3]

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads