Ганна Якаўлеўна Пятрова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ганна Якаўлеўна Пятрова
Remove ads

Ганна Якаўлеўна Пятрова, пры нараджэнні Вараб’ёва (2 (14).2.1817, Санкт-Пецярбург — 13 (26).4.1901, там жа) — руская спявачка (кантральта). Вучылася ў Пецярбургскім тэатральным вучылішчы, спачатку ў балетным класе, затым у класе спеваў П. Сапіенца. Пазней брала ўрокі ў М. І. Глінкі. З 1832 года харыстка, у 1835-47 гадах салістка Пецярбургскага опернага тэатра. Была першай выканаўцай партыі Вані і Ратміра («Іван Сусанін», 1836, і «Руслан і Людміла», 1842, Глінкі). Яе голас, вялікую музычнасць, сцэнічнае абаянне высока цаніў Глінка (напісаў для яе ў 1837 сцэну Вані «Ля манастыра»). Разам з мужам В. А. Пятровым спрыяла сцвярджэнню рэалістычнага мастацтва на рускай опернай сцэне. Напісала ўспаміны пра Глінку.

Хуткія факты Ганна Якаўлеўна Пятрова, Род дзейнасці ...
Remove ads

Зноскі

1. В. Воробьева // Музыкальный словарь: Перевод с 5-го немецкого издания / под ред. Ю. Д. ЭнгельМ.: Музыкальное издательство П. И. Юргенсона, 1901. — Т. 1. — С. 263.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads