ГараШ

фільм From Wikipedia, the free encyclopedia

ГараШ
Remove ads

ГараШ — беларуская камедыя, сіткам паводле сцэнарыя Андрэя Курэйчыка. Год стварэння — 2015.

Хуткія факты ГараШ, Жанр ...
Remove ads

Сюжэт

Хуткія факты Вонкавыя відэафайлы ...
Хуткія факты Вонкавыя відэафайлы ...

Па вызначэнні стваральнікаў карціны, «ГараШ» — гэта чорная камедыя пра беларускія рэаліі[1][2]. У аснове «Гараша», па словах самога сцэнарыста Андрэя Курэйчыка — філасофская тэма сутыкнення цывілізацый, канфлікту паміж празаходнім мысленнем маладога галоўнага героя, дэпартаванага з ЗША, і «саўковымі» поглядамі жыхароў Шабаноў, якія з'яўляюцца, па меркаванні аўтара, адлюстраваннем каштоўнасцяў Беларусі на дадзеным этапе яе развіцця[3].

Падзеі ў фільме разгортваюцца на ўскраіне Мінска ў мікрараёне Шабаны (таму і «Ш» на канцы слова-назвы фільма). Маладога беларуса пасля пяці гадоў амерыканскага жыцця па прычыне праблем з дакументамі дэпартавалі з ЗША, дзе ён працаваў у буйным аўтасэрвісе, па праграме Work & Travel[4]. Ён вяртаецца ў Мінск і ўладкоўваецца на працу ў гаражную аўтамайстэрню ў Шабанах. Але яго амерыканскія рэкамендацыйныя лісты тут нікому не цікавы, і яму даводзіцца даказваць адпаведнасць сваёй працай. Старэйшы механік, ён жа ўладальнік гэтага гаражу (ролю выканаў Аляксандр Кулінковіч), вучыць яго жыццю, і таму, як «правільна» рамантаваць машыны. Па сюжэце фільма ён нарадзіўся ў Шабанах, тут вырас, і большасць свайго часу праводзіць у гаражы. Выдатна разбіраецца ў машынах, адрамантуе што заўгодна (але, калі трэба, то можа і паламаць), але ў сваіх думках затрымаўся дзесьці ў постсавецкім часе. Разам з тым адбываюцца розныя кур'ёзныя гісторыі на глебе сутыкнення двух мысленняў — заходняга цывілізаванага, законапаслухмянага, з маральнымі каштоўнасцямі, з марай пра поспех і савецкага кансерватыўнага[5].

Фільм — іранічны погляд на нашу рэальнасць, як беларус з заходнім мысленнем сутыкаецца з беларускім «саўком».

Remove ads

Гісторыя стварэння

Ідэя стварэння фільма з'явілася ў кампазітара Дзмітрыя Фрыгі. Сваёй ідэяй ён падзяліўся з аператарам-пастаноўшчыкам Аляксандрам Крупінай і сцэнарыстам Андрэем Курэйчыкам. Пасля чаго Андрэй Курэйчык напісаў сцэнарый да фільма.

Першапачаткова была арганізвана акцыя, пры дапамозе якой арганізатары здымак праз краўдфандынг  (руск.) планавалі сабраць на праект 80 млн. рублёў[6]. Але неабходнай сумы сабраць не атрымалася, тым не менш стваральнікі фільма прыступілі да здымак, уклаўшы ўласныя сродкі. Быў арганізаваны кастынг, абвешчана акцыя са зваротам да ўсіх ахвотнікаў дапамагчы. Знайшліся і людзі, і абсталяванне, і аўтамабілі для здымак. Таму атрымалася зняць фільм з мінімальнымі ўкладаннямі.

Здымкі праходзілі як у Шабанах, так і ў Мінску. Гараж, дзе граюць галоўныя героі, здымалі на вуліцы Розы Люксембург. Натуру — месца, дзе адбываецца дзейства, у сталічным раёне Шабаны[5]. Ролі ў фільме выканалі шматлікія музыкі, у тым ліку Аляксандр Кулінковіч, Юры Навумаў («Neuro Dubel») і Ягор Забелаў («Гурзуф», «Ягор Забелов Трио»), кіназорка Эвяліна Сакура  (руск.), пісьменнік Алег Грушэцкі і артысты беларускіх тэатраў[7][8][9].

Здымкі праходзілі з 26 чэрвеня па 30 чэрвеня, на працягу 5 дзён[10]. Праект не з'яўляўся камерцыйным і здымаўся без падтрымкі і ўплыву інвестараў ці дзяржавы[11]. Аўтары ідэі таксама падрэсліваюць, што праект ставіць перад сабой мэту даказаць, што ў Беларусі можна здымаць незалежнае некамерцыйнае кіно пра Сінявокую без дзяржаўнай падтрымкі ці дыктату прадзюсараў[12].

Галоўны рэжысёр фільма Андрэй Курэйчык падкрэсліў, што прытрымліваецца канцэпцыі «нацыянальнага кіно», гэта значыць, што кіно павінна быць актуальным, зробленым беларусамі для беларусаў і пра беларусаў. І зыходзячы з гэтага Курэйчык выказаўся, што «ГараШ» з'яўляецца «рэдкім за апошнія гады нацыянальным кінапраектам»[13].

17 жніўня 2015 года Андрэем Курэйчыкам быў прадстаўлены тызер  (руск.) фільма[14][15].

Кадры са здымачнай пляцоўкі

Прэзентацыя трэйлера

21 кастрычніка 2015 года сцэнарыст Андрэй Курэйчык разам з групай стваральнікаў стужкі прэзентавалі афіцыйны трэйлер трагікамедыі «ГараШ»[16][17]. Прэзентацыя роліка адбылася ў сталічным паб-клубе «Графіці», падчас яе Андрэй Курэйчык прадставіў публіцы стваральнікаў карціны і акцёраў, якія зняліся ў гэтым фільме[18]. Падчас прэзентацыі Андрэй Курэйчык сказаў, што ў назве фільма, знарочыста хібнае напісанне слова «гараж» з літарай «Ш» на канцы, што цалкам адпавядае яго сэнсу. Па яго меркаванні, у Беларусі дэ-факта існуе чатыры нацыянальных мовы: руская, беларуская, «трасянка» і мова «саўка». Курэйчык адзначыў:

«Мова "саўка" — гэта асобная мова. Яна не толькі ў словах, яна ў эстэтыцы, сэнсе жыцця, нашым побыце, яна ў вар'яцкай архітэктуры мікрараёнаў, якія атачаюць Мінск. "Гараш" — гэта не "трасянка", гэта ўвасабленне саўковай мовы, які працяў усю нашу краіну, асабліва ў апошнія дзесяцігоддзі, і выдраў нас з нейкага пэўнага культурнага кантэксту. Ці то мы нацыя, ці то няма, ці то мы Еўропа, ці то Расія. Еўрапейцы назвалі б гэта мультыкультуралізм, а я назваў гэта "ГараШ". "ГараШ" у Шабанах — гэта Беларусь на ўскраіне Еўропы: незразумела дзе і незразумела як»[19].

Remove ads

Удзел у кінафестывалях

У лістападзе 2015 года фільм увайшоў у праграму XXII Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» у нацыянальным конкурсе, катэгорыя «ігравое кіно»[20]. 7 лістапада адбылася прэм'ера ў кінатэатры «Перамога», 11 лістапада — у кінатэатры «Мір».

Фільм у пракаце

Thumb
Апладысменты гледачоў пасля прагляду прэзентацыі фільма ў к/т «Масква», 13.02.2016

11 лютага 2016 года фільм стартаваў у шырокім рэспубліканскім кінапракаце[21][22]. У Мінску стужка дэманстравалася ў кінатэатрах «Масква», «Перамога», «Арт-кінатэатр» і «Сільверскрын». Акрамя гэтага, яшчэ больш чым у 20 беларускіх гарадах. Асноўная прэзентацыя фільма і сустрэча з творчай групай адбыліся 13 лютага ў кінатэатры «Масква». Паказ прайшоў пры амаль поўнай зале, а па завяршэнні паказу публіка ўстала і доўгі час апладыравала стоячы стваральнікам фільма[23]. Паказы ў іншых кінатэатрах і гарадах таксама праходзілі галоўным чынам пры поўных аншлагах або пры амаль запоўненых залах[23]. Аднак пры пракаце ў Беларусі пракатчыкі сутыкнуліся і з некаторымі праблемамі. Так, у Магілёўскай вобласці адмовіўся паказваць «ГараШ» магілёўскі кінапракат; не паказалі фільм у Гомелі, Барысаве, Маладзечна і Салігорску[24].

Касавыя зборы

Толькі за першы ўікэнд трагікамедыя «ГараШ» сабрала ў тры разу больш свайго бюджэту[25][26]. За першыя выходныя праката толькі 40 сеансаў фільма, якія галоўным чынам прайшлі ў малых залах Беларусі, сабралі ледзь больш 162-х мільёнаў беларускіх рублёў (з улікам прэв'ю на фэстывале «Лістапад»), пры выдатках на фільм 51-го мільёна беларускіх рублёў (у чэрвені 2015 года)[24]. А фільм паглядзелі больш за 5000 гледачоў[26].

Фільм «ГараШ» стаў самым прыбытковым беларускім фільмам у нацыянальным кінапракаце за ўсю гісторыю[24][26].

Remove ads

Стваральнікі фільма

Здымачная група

Thumb
Хлапушка да фільма і талерка з імёнамі здымачнай групы
  • Аўтары ідэі: Дзмітрый Фрыга, Андрэй Курэйчык, Аляксандр Крупіна
  • Сцэнарыст: Андрэй Курэйчык
  • Рэжысёр-пастаноўшчык: Андрэй Курэйчык
  • Другі рэжысёр: Аляксандра Барысава
  • Асістэнт рэжысёра: Аляксандра Лігорава
  • Прадзюсары: Андрэй Курэйчык, Дзмітрый Фрыга
  • Кампазітар: Дзмітрый Фрыга
  • Песня да фільма: Аляксандр Кулінковіч
  • Аператары-пастаноўшчыкі: Мікіта Пінігін, Аляксандр Крупіна
  • Мастак-пастаноўшчык: Вікторыя Сяліцкая
  • Мастак па касцюмам: Марына Кудраўцава
  • Мастак па грыму: Алена Ігнатовіч
  • Мантаж: Сяргей Дзмітрэнка

У ролях

Больш інфармацыі Персанаж, Акцёр ...
Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads