Ягор Забелаў
беларускі акардыяніст і баяніст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яго́р Забе́лаў (нар. 12 чэрвеня 1981, Мінск, БССР) — беларускі акардыяніст і баяніст.[3][4]
Remove ads
Біяграфія
Грае на баяне з 7 гадоў, піша музыку — з 20. Яго і двух братоў вучыў іграць на баяне бацька. Затым скончыў музычную школу, вучылішча імя Рымскага-Корсакава ў Магілёве і Беларускую дзяржаўную Акадэмію музыкі. У 2002 годзе стаў лаўрэатам міжнароднага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя Жыновіча.
Заснавальнік гурта «Gurzuf» і «Yegor Zabelov trio». Граў у складзе гуртоў «Серебряная свадьба» і «Нагуаль». З 2011 года выступае пераважна сольна і з трыа. Аўтар музыкі да кіно і спектакляў беларускага рэжысёра Аляксея Леляўскага. Гастраляваў ва Украіне, Польшчы, Расіі, Францыі, Партугаліі, Германіі, Славеніі. У агучцы Забелава выйшла фестывальная версія нямога фільма «Голем: як ён прыйшоў у свет» (1920).
Remove ads
Дыскаграфія
Альбомы
- 2020 — «Niti»
Зноскі
- „Мой сакрэт — у мяхах!“ — 2009. — вып. 16 (884). — 8000 экз. Праверана 25 лістапада 2023.
- Чалавек-сусвет Ягор Забелаў – сола і з трыа ў #BML . Белсат (2 лютага 2019). Праверана 4 кастрычніка 2021.
- РУСУ, ДАР'Я. «Часам важныя не ноты». Баяніст Ягор Забелаў пра першы сольнік, ідэальнага слухача і музыку эмоцый . Hrodna.life (23 ВЕРАСНЯ 2020, 20:58). Праверана 4 кастрычніка 2021.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads