Гарадзішча (Яршэвічы)
Яршэвічы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гарадзішча — археалагічны помнік перыяду ранняга жалезнага веку (V стагоддзе да н.э. — V стагоддзе н.э.), размешчаны за 0,6 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Яршэвічы Валожынскага раёна, за 250 м ад вясковых могілак, ва ўрочышчы Замак.
Пляцоўка плоская, роўная, памерам 75×45 м, з паўночнага боку ўмацавана падковападобным валам вышынёй 1,5 м. Вядома з 1838 г., абследавалі ў 1893 г. Ф. В. Пакроўскі, у 1983 г. Э. М. Зайкоўскі. Культурны пласт у шурфах 0,3—0,7 м. Знойдзены 18 фрагментаў штрыхаванай керамікі, абпалены крэмень, шлакі. Адносіцца да культуры штрыхаванай керамікі. Раскопкі не праводзіліся.
Матэрыялы абследавання захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.
Remove ads
Літаратура
- Э. М. Зайкоўскі. 519. Гарадзішча // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Мінская вобласць. Кніга 1. — 284 с.: іл.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads