Гарадоцкі сельсавет (Маладзечанскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гарадо́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Гарадок.

Хуткія факты Гарадоцкі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Белеўскага і Пранчэйкаўскага сельсаветаў[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. 9 жніўня 1960 года ў склад Хоўхлаўскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Бабры, Ваўчкі, Дарахі, Дровашы, Куляшы, Пранчэйкава, Чэрнева, Чэрнеўшчына і Шалыгі)[2]. У 1973 годзе скасаваны вёскі Доўцавічы (злілася з вёскай Гарадок), Пяроўшчына (злілася з вёскай Белева), Кашына і Кукелі (зліліся з вёскай Такарэўшчына)[3]. У 1974 годзе скасаваны хутары Біцейкі, Касталомшчына, Копцеўшчына, Янаўшчына[4]. 24 мая 2000 года 7 населеных пунктаў (вёскі Бальцары, Крывенкі, Кухары, Русалішкі, Старынкі, Сысуны і Такарэўшчына) перададзены ў склад Аляхновіцкага сельсавета. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Хоўхлаўскага сельсавета (14 населеных пунктаў: Бабры, Ваўчкі, Дарахі, Дзяразкі, Дровашы, Ермакі, Каменшчына, Краснаармейская, Куляшы, Пранчэйкава, Селеўцы, Чэрнева, Чэрнеўшчына, Шалыгі)[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў) — 1010 чалавек[6], з іх 96,4 % — беларусы[7]; паводле перапісу 2019 года (31 населены пункт) — 1047 чалавек[8].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads