Гарады Сербіі

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гарады́ Се́рбіі — населеныя пункты Сербіі, якія афіцыйна маюць статус горада. Паводле закона аб тэрытарыяльнай арганізацыі Рэспублікі Сербіі, статус горада мае населены пункт, які з'яўляецца эканамічным, адміністрацыйным, геаграфічным і культурным цэнтрам пэўнага раёна і размешчаных у ім іншых населеных пунктаў. Усяго ў краіне налічваецца 24 гарады, усе астатнія буйныя населеныя пункты лічацца паселішчамі гарадскога тыпу (сербск.: градско насеље)[1][2].

Да зацвярджэння гэтага закона пры вызначэнні статусу горада выкарыстоўваўся адміністрацыйна-прававы крытэрый, заснаваны на даных перапісаў насельніцтва[3]. Гэты крытэрый, уведзены вядомым дэмографам Мілашам Мацурай, падзяліў населеныя пункты краіны на тры тыпы — сельскія, змяшаныя і гарадскога тыпу. Паселішча гарадскога тыпу павінна было налічваць ад 2000 жыхароў, 90% з якіх не былі заняты ў сельскай гаспадарцы[4].

Нові-Сад і Прышціна з'яўляюцца цэнтрамі аўтаномных краёў Сербіі — Ваяводзіны і Косава і Метохіі адпаведна. Аднак Прышціна кантралюецца ўладамі часткова прызнанай Рэспублікі Косава і з'яўляецца яе сталіцай. Кантроль над горадам сербскімі ўладамі быў страчаны ў чэрвені 1999 года, калі пасля вайны НАТА супраць Югаславіі яго пакінулі сілы арміі і Міністэрства ўнутраных спраў Саюзнай Рэспублікі Югаславіі, а таксама адбыўся адток сербаў, чарнагорцаў і цыган, якія масава пакідалі край.

Remove ads

Спіс гарадоў

Больш інфармацыі Герб, Назва ...
Remove ads

Агульная карта

Легенда карты:

  • Сталіца Сербіі
  • Горад

Заўвагі

  1. Указана плошча ў квадратных кіламетрах усяго муніцыпалітэта
  2. Кантралюецца ўладамі часткова прызнанай Рэспублікі Косава, з’яўляецца яе сталіцай

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads