Панчава
горад у Сербіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Па́нчава — горад у Сербіі, у аўтаномным краі Ваяводзіна, цэнтр аднайменнай абшчыны і Паўднёва-Банацкай акругі. Насельніцтва горада складае 76 203 жыхароў, абшчыны Панчава — 123 414. Разам з прыгарадам Старчава горад Панчава паводле апошняга перапісу 2011 налічваў 83 676 жыхароў. Горад стаіць пры ўпадзенні ракі Таміш у Дунай, адлегласць да Бялграда — 14 кіламетраў.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню згадваецца як гандлёвы горад у 1153 годзе, калі там апроч іншых народаў пражывалі грэкі. У XV стагоддзі горад занялі туркі і трымалі пад сваёй уладай да 1716. Пазней перайшоў пад уладу Аўстра-Венгрыі.
Найстарэйшай назвай паселішча, размешчанага на месцы сучаснага Панчава, была Панука. Падчас частых змен гаспадароў (рымляне, кельты, гуны, авары, славяне, венгры, татары, туркі, немцы) часта змянялася і назва гэтага стратэгічна важнага месца. Горад называўся Пануцэа, або Пануча ў X стагоддзі, Бансіф у XII стагоддзі, у XV стагоддзі Панчэл і Пенсей, у XVII стагоддзі Пайчава, або Панзіява і Банчава, у пачатку XVIII стагоддзя Чомба.
У 1918 годзе, калі горад увайшоў у склад Югаславіі, ён атрымаў сучасную назву — Панчава. У 1999 годзе горад неаднаразова падвяргаўся бамбёжкам НАТА.
Remove ads
Культура
З Панчавам звязаны шматлікія вядомыя асобы з вобласці палітыкі, навукі, культуры. У горадзе штогод праводзіцца карнавал.
Мясцовая газета «Панчавац» была заснавана ў 1869 годзе.
Адукацыя
У Панчаве існуюць хімічнае, медыцынскае, электратэхнічнае, эканамічнае вучылішчы, Рабочы ўніверсітэт. У 2005 годзе ў Панчаве адкрыўся юрыдычны факультэт і факультэт гуманітарных навук, у складзе Міжнароднага ўніверсітэта ў Новым Пазары. Панчава — адзіны горад на Балканах, у якім ёсць студыя яўрэйскай мовы і літаратуры.
Прамысловасць
Пасля Першай сусветнай вайны прамысловасць Панчава перажывала сваю другую маладосць, узнік адзін з індустрыяльных гігантаў былой Югаславіі. У горадзе шмат фабрыкаў, на якіх працуюць дзясяткі тысяч чалавек не толькі з Панчава, але і амаль усяго Паўднёвага Баната. У горадзе развіта нафтахімічная, машынабудаўнічая, абутковая прамысловасць. Развіты турызм.
Спорт
У Панчаве існуюць шматлікія спартыўныя таварыствы многіх відаў спорту (футбол, баскетбол, гандбол, воднае пола, атлетыка, шахматы, хакей на траве, рэгбі, дзюдо, каратэ, бокс).
Насельніцтва
Акрамя вышэй названых у Панчаве жывуць таксама і албанцы, баснійцы, балгары, бунеўцы, валахі, гаранцы, мусульмане, немцы, ромы, румыны, рускія, русіны, славенцы, украінцы, чэхі.
У Панчаве пражывае 62516 паўналетніх жыхароў, а сярэдні ўзрост жыхароў складае 39,9 гадоў (38 у мужчын, 40,5 у жанчын). У горадзе 27890 сем'яў, сярэдняя колькасць чалавек у сям'і — 2,75.
Remove ads
Галерэя
- Успенская царква
- Каталіцкая царква
- Евангелічная царква
- Нацыянальны музей
- Чыгуначная станцыя
- Чыгуначная станцыя
- Аўтобусная станцыя
- Бальніца
- Статуя Стэфана Шуплікаца перад бальніцай
- Таміш у Панчаве
- Рыбацкі домік на Тамішы
Гарады-пабрацімы
Neapoli[d], Грэцыя (1994)[1]
Stavroupoli[d], Грэцыя (1994)[1]
Боньхад, Венгрыя (2010)[1]
Булонь-Біянкур, Францыя[1]
Бяла-Слаціна[d], Балгарыя[1]
Васкрасенск, Расія (1996)[1]
Занстад, Нідэрланды[1]
Куманава, Паўночная Македонія[1]
Мрконіч-Град, БіГ (1994)[1]
Міхалаўцы, Славакія (19 жніўня 2011)[1]
Прыедар, БіГ (1994)[1]
Рэшыца, Румынія[1]
Ступіна, Расія (23 красавіка 2012)[1]
Тарагона, Іспанія (2009)[1]
правінцыя Равена, Італія (16 кастрычніка 2008)[1]
Remove ads
Вядомыя асобы
- Оля Іваніцкі (1931—2009) — сербская паэтэса
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads