Гаранавічы

вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гара́навічы[2] (трансліт.: Haranavičy, руск.: Гарановичи) — вёска ў Беларусі, у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчаны за 34 км на поўнач ад Баранавічаў, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі Баранавічы — Ліда.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

У 1897 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, працаваў хлебазапасны магазін. Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак, 13 жыхароў. У пачатку XX стагоддзя ў вёсцы прыкладна 20 двароў і 100 жыхароў; у маёнтку — 1 двор, 5 жыхароў.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Гарадзішчанскай гміне.

З 1939 года ў складзе БССР. Да 6 жніўня 1979 года вёска ўваходзіла ў склад Зялёнаўскага сельсавета[3].

Remove ads

Насельніцтва

  • 16 двароў, 104 жыхары (1897)
  • 162 жыхары (1959)
  • 135 жыхароў (1970)
  • 32 падвор’і, 46 жыхароў (1998)
  • 19 гаспадарак, 37 жыхароў (2005)

Памятныя мясціны

  • Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads