Гарачыня ў Еўропе (2023)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
У 2023 годзе Еўропу ахапіла гарачыня. Прыродная анамалія звязана са змяненнем клімату[1].
Храналогія
1 студзеня ў васьмі краінах (Ліхтэнштэйн, Чэхія, Польшча, Нідэрланды, Беларусь, Літва, Данія і Латвія) быў зафіксаваны самы цёплы студзеньскі дзень у гісторыі[2].
Вясна таксама была анамальна цёплай. Іспанія перажыла самы гарачы красавік за ўсю гісторыю[3], ад чаго моцна пацярпела сельская гаспадарка краіны[4].
Да 1 чэрвеня ў 26 дэпартаментах Францыі аб’яўлены чырвоны ўзровень небяспекі, яшчэ ў 50 — аражваны, у 24 — жоўты[5].
10 чэрвеня стаў самым гарачым днём у годзе для Вялікабрытаніі, калі тэмпература ў Лондане дасягала 30 °C (86 °F)[6][7]. У цэлым у 2023 годзе быў самы гарачы чэрвень у краіне з пачатку вядзення ўліку ў 1884 годзе з сярэднямесячнай тэмпературай 15.8 °C (60,4 °F), перавышаючы папярэдні максімум, зарэгістраваны ў 1940 і 1976 гадах, на 0,9 °C[8].
18 чэрвеня ў Аўстрыі фіксавалася тэмпература вышэй за 30.0 °C (86,0 °F)[9], упершыню з 1990 года[9]. 22 чэрвеня тэмпература ўзрасла да 35.0 °C (95,0 °F)[10].
У гэты ж перыд на тэрыторыі Славеніі зафіксавалі тэмпературу ў 31.0 °C (87,8 °F) і 33.0 °C (91,4 °F). У асобных месцах паведамлялася пра 35.5 °C (95,9 °F)[11][12].
У Харватыі да 13 ліпеня тэмпература дасягнула 40 °C (104 °F)[13], у той жа дзень у Нарвегіі — 28,8 °C (83,8 °F)[14], 14 ліпеня ў Грэцыі — 44,2 °C (111,6 °F)[15][16][17]. Тым часам на востраве Кіпр тэмпература наблізілася да адзнакі ў 45 °C (113 °F)[18]. На большай частцы тэрыторыі Італіі паведамлялася пра 40 °C (104 °F). Да сярэдзіны ліпеня на Сіцыліі і Сардзініі, паводле ацэнак, мела месца тэмпература ў 48 °C (118 °F)[19].
На тэрыторыі Грэцыі з 20 па 23 ліпеня фіксавалася адзнакі ад 40 °C (104 °F)[20][21] да 46,4 °C (115,5 °F)[22][23][24].
У сярэдзіне жніўня над большай часткай Еўропы сфармаваўся цеплавы купал з тэмператур, якія значна перавышалі кліматычную норму[25]. 24 жніўня была зафіксавана рэкордная тэмпература ў Мілане (33 °C), у некаторых іншых гарадах Ламбардыі тэмпература ў гэты дзень перавысіла 40 °[26].
У пачатку верасня над Заходняй Еўропай сфармаваўся новы цеплавы купал, які вызначаў сухое надвор’е з тэмпературамі на 5-10 °C вышэй за кліматычную норму. 9 верасня большасць метэастанцый Англіі і Уэльса, уключаючы Лондан, зафіксавалі тэмпературы больш за 30 °C. У другой палове верасня цеплавы купал перамясціўся ва Усходнюю Еўропу[27].
Remove ads
Ахвяры
На тэрыторыі Германіі, як заявіў Інстытут Роберта Коха, у перыяд з 10 красавіка па 9 ліпеня зафіксавана не менш за 830 смерцяў, звязаных з анамаліяй[28].
Уплыў
Наступствы гарачыні сталі асноўнай прычынай пачатку засухі ў Еўропе.
У ліпені анамалія выклікала шматлікія лясныя пажары ў Грэцыі[29].
Гл. таксама
Заўвагі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads