Засуха ў Еўропе (2023)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
У 2023 годзе ў Еўропе на фоне анамальнай гарачыні пачалася засуха.

Засушлівая зіма абмежавала папаўненне грунтавых вод, вычарпаных у выніку засухі 2022 года, ад чаго моцна пацярпела сельская гаспадарка[1].
Дэпартамент Усходнія Пірэнеі на поўдні Францыі афіцыйна пацвердзіў факт засухі 10 мая[2]. На возеры Гарда ўзровень вады быў на 70 см ніжэйшы за сярэдні. У італьянскіх Альпах, як паведамляецца, выпала на 63% менш снегу, чым звычайна[3]. У выніку дэфіцыту вады скарацілася вытворчасць рысу[4], а каналы ў Венецыі высахлі[5]. У Каталоніі вадасховішча Сау было загружана на 9 працэнтаў ад агульнай магутнасці[6]. Лагуна Фуэнтэ дэ П’едра перасохла ўпершыню за 20 гадоў[7].
Па даных South West Water, у Дэваншыры і Корнуале (Вялікабрытанія) назіраліся самыя сухія ўмовы за амаль 90 гадоў[8].
Remove ads
Гл. таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads